Оўбама хоча абмежаваць абарот агнястрэльнай зброі

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША апублікавала прапановы ў абмежаванні абароту агнястрэльнай зброі. Паводле плану Оўбамы, цяпер прадаўцы зброі мусяць мець ліцэнзіі ды правяраць, каму прадаюць свой тавар.Уратаваць жыцці грамадзянаў і ўскладніць працу злачынцам – такую мэту паставілі ў адміністрацыі амерыканскага прэзідэнта.БАРАК ОЎБАМА, ПРЭЗІДЭНТ ЗША:«Віншую ўсіх з Новым годам. Раней, перад Новым годам, я казаў, што даручыў генеральнаму пракурору, дырэктару FBI, намесніку дырэктара федэральнага агенцтва Мінюсту і працаўнікам Белага Дому працаваць разам, каб пабачыць, што яшчэ мы можам зрабіць, каб перадухіліць у нашай краіне бедства з узброенай злачыннасцю».Паводле новага плану, FBI возьме на працу больш за 200 новых працаўнікоў, каб правяраць гандляроў зброяй. А тыя ўжо не змогуць так свабодна гандляваць праз інтэрнэт альбо на збройных шоў, як раней, і мусяць спраўджваць, хто іх кліент. Улады штатаў мусяць прадстаўляць федэральным уладам інфармацыю аб людзях без права на зброю – парушальніках закону і псіхічна нездаровых асобах. А на лячэнне псіхічных растройстваў прэзідэнт прапанаваў Кангрэсу вылучыць паўмільярда долараў.БАРАК ОЎБАМА, ПРЭЗІДЭНТ ЗША:«Гэта не спыніць кожнагагвалтоўнага злачынства ў нашай краіне, не перадухіліць кожнага масавага забойства, не забярэ КОЖНАГА пісталета з рук злачынцаў. Але гэта можа выратаваць жыцці».Свае антызбройныя ініцыятывы Оўбама тлумачыць вялікай колькасцю загінулых ад агнястрэльнай зброі амерыканцаў. Летась у ЗША адбылася цэлая серыя гучных масавых забойстваў. Людзі гінулі ад зброі ў руках як тэрарыстаў-адзіночак, гэтак і псіхічна хворых стралкоў. Прэзідэнт-дэмакрат раней ужо заклікаў заканадаўча забараніць продаж зброі падазраваным у тэрарызме і абмежаваць доступ грамадзянаў да прафесійнага ўзбраення. Пасля супраціву рэспубліканскай большасці кангрэсменаў Оўбама сам пайшоў на штурм заканадаўства.АДАМ ГЛІК, ЖЫХАР КАЛІФОРНІІ:«Гэта выдатна, і вельмі дарэчы. Ад рук амерыканцаў загінула больш амерыканцаў, чым за апошнія дзве вайны. Таму было б добра праводзіць праверкі, каб зброя не трапляла ў рукі варʼятаў».Але для многіх амерыканцаў права свабодна насіць зброю – неадʼемнае і натуральнае, запісанае ў Канстытуцыі. Таму дзеянні Барака Оўбамы чакана сустрэлі супраціў сярод прыхільнікаў Рэспубліканскай партыі.ДЖОЎ ПОЛМЭН, ЖЫХАР АЛАБАМЫ:«Я цалкам супраць. Гэта супярэчыць Другой папраўцы да Канстытуцыі ды парушае права насіць зброю».Рэспубліканцы настойваюць, што прэзідэнт злоўжывае сваймі паўнамоцтвамі, і праз гэтыя змены хоча пашырыць уплыў Белага Дому.ЛЭНС МІЛЕР, ЖЫХАР АЁВЫ:«Я не супраць законаў у цяперашнім выглядзе. Я не прыхільнік вялікай дзяржавы і дадатковых правілаў».Сам Оўбама лічыць, што мае права змяніць правілы продажу зброі без згоды Кангрэсу.belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Два месяцы пратэстаў у Венесуэле. Прэзідэнт не збіраецца сыходзіць

Прэзідэнт Малдовы паляцеў у Маскву, каб загасіць дыпламатычны канфлікт

«Я ніколі не бачыў такога жудаснага выбуху». Тэракт у Кабуле

Дыктатар, наркадылер, шпіён ЦРУ. Памёр Мануэль Нар’ега

«Доналд Трамп ідзе не ў нагу з усім светам»

«Калі нехта кажа, што немцы кепскія, не трэба перакладаць літаральна». Трампа не разумеюць у Еўропе

Як Манчэстэр перажывае трагедыю з выбухам

У Вялікай Брытаніі ўвялі «крытычны» узровень тэрарыстычнай небяспекі