Палітолаг: Пуцін можа стацца суперпрэзідэнтам

Уладзімір Пуцін сустрэўся з журналістамі, гаварыў 3 гадзіны 45 хвілінаў, адказаў на паўсотні пытанняў і наўпрост ані разу не ўзгадаў Беларусь. Чаму цішыня пра Беларусь? Ці гэта няважная тэма? З намі ў Студыі палітолаг Павел Усаў.

«Гэта тэма ніколі не была асноўнай у расейскіх СМІ і ў расейскай агендзе палітычнай. Для Пуціна прыярытэтнае пытанне – ядравай зброі, гэты ядравы чамаданчык. […]

Гэта псіхалогія палохання Захаду, Еўропы, якая жудасна баіцца дэстабілізацыі, і менавіта на гэта разлічваецца рыторыка. Як мы памятаем, гэта не першыя словы, у якіх Пуцін узгадваў магчымасць трэцяй сусветнай вайны. Не так даўно, можа, месяц назад, ён казаў, што калі вайна – мы трапім у рай, а яны здохнуць. У свядомасць расейцаў укладваецца такі механізм «мы нікога і нічога не баімся», трапім у рай, а Захад трэба палохаць. Асноўная мэта – гэта змусіць Еўропу змяніць палітыку санкцыяў на палітыку новага дыялогу. І ўся баевая, агрэсіўная рыторыка разлічаная на такі пацыфічны Захад. […]

Аб стратэгіі да Беларусі мы можам толькі здагадвацца. Але элементы мы бачым – гэта пашырэнне эканамічнага ціску. Кароткая мэта – змушэнне Беларусі да больш сціслай эканамічнай і палітычнай супрацы, славутае і ўсім надакучыўшае пытанне вайсковай базы. Другое – больш глыбокая інтэграцыя ў межах Еўразійскага саюзу і Саюзнае дзяржавы.[…]

І ёсць яшчэ адзін момант, я не выключаю яго рэалізацыю. Згодна з расейскай Канстытуцыяй Пуцін знаходзіцца на пасадзе прэзідэнта апошні тэрмін, пасля зноў трэба рабіць ратацыю, альбо станавіцца прэм’ер-міністрам, альбо мяняць Канстытуцыю. І вось у дадзеным выпадку, – а гэтая ідэя, канцэпцыя ўжо зʼяўлялася, – стварэнне рэальнай Саюзнае дзяржавы і ўвядзенне пасады прэзідэнта. У дадзеным выпадку гэта добрая глеба, каб пры наяўнасці адзінай дзяржавы Пуцін застаўся супер-прэзідэнтам…»

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу