Палітолаг: У Расеі няма сур’ёзнага плану паглынуць Беларусь

Нягледзячы на дзяржаўнае свята, Аляксандр Лукашэнка выправіўся 25 снежня ў Маскву на перамовы з Пуціным. Выправіўся, каб вярнуцца ні з чым. Страты ад падатковага манеўру і заклікі інтэгравацца будуць абмяркоўвацца яшчэ раз да наступлення новага года.

За што ідзе гандаль і якія козыры прыхаваныя ў рукавах палітыкаў, абмяркоўвае вядоўца праграмы «Размова дня» Святлана Калінкіна ды госць студыі палітолаг Андрэй Казакевіч.

Сустрэча лідараў дзвюх краінаў фактычна скончылася нічым. Відавочна, план Лукашэнкі разабрацца са стратамі ад падатковага манеўру да канца года праваліўся. Няўжо саступкі, пра якія просіць расейскі бок, настолькі сур’ёзныя? Чаго вартыя толькі заявы пра тое, што Беларусь мусіць увайсці ў склад Расеі шасцю вобласцямі.

«Я думаю, што гэта проста добрая нагода прамацаць гэты варыянт. Не думаю, што за ім стаіць дакладны прадуманы план. Што мы будзем рабіць так, так і так – і ў выніку Беларусь стане часткаю Расеі. Не думаю, што так ёсць. Не скарыстацца такою магчымасцю, якая стварылася ў 2018 годзе, для Расеі было б проста бязглузда. Думаю, яны будуць даціскаць, спрабаваць выціснуць з гэтай сітуацыі максімум. Ёсць шмат момантаў, якія не падабаюцца Маскве», – выказаўся палітолаг Андрэй Казакевіч.

Якіх новых паваротаў чакаць у канфлікце паміж Менскам і Масквою, разважаюць вядоўца праграмы «Размова дня» Святлана Калінкіна ды госць студыі палітолаг Андрэй Казакевіч.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Таццяна Нядбай: «Беларускія кнігі цяпер размятаюць»

Вырасла рызыка ўваходу войскаў РБ ва Украіну

Навошта рэжым Лукашэнкі капіяваў пратэсты ў апазіцыі?

Беларусы збіраюць подпісы за ўваход у Еўразвяз

Як праваслаўныя ў свеце ставяцца да вайны?

За што Лукашэнка прадаў душу д’яблу?

Атрошчанкаў: «Шуневіч спрабаваў вярнуцца ў вялікую палітыку»

З 1 верасня школа ў Беларусі стане небяспечнай для мазгоў?