Першая перамога «Матчынага руху 328». Дзяржава можа амніставаць асуджаных па «наркатычным» артыкуле

Няпоўнагадовыя махляры ды тыя, каго асудзілі паводле «антынаркатычнага» артыкулу 328, сёлета могуць быць амніставаныя. Партал Tut.by атрымаў праект закону «Аб амністыі», якую плануюць правесці да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Закон не закране асуджаных за карупцыю. Пра асаблівасці сёлетняй амністыі размаўляем з праваабаронцам Андрэем Бандарэнкам.

«…Безумоўна, гэта перамога маці. Калі б не было гэтага руху (Матчын рух 328, рэд.), наўрад ці можна было б казаць, што дзяржава пойдзе на саступкі патрабаванням грамадскасці і праявіць акт гуманізму ў адносінах тых, хто быў асуджаны па «наркатычным» артыкуле. Гэтая барацьба маці ў канцы прывяла да таго, што дзяржава была вымушаная зрабіць крок насустрач. У прынцыпе, гэта было прагназуема. Мы спадзяваліся, што 328 артыкул, хаця б 3 частка будзе ўключаная ў амністыю. Так і сталася. І дзякуй Богу, бо як паказвае практыка, далёка не ўсе асуджаныя, якія трапляюць у калоніі па 328 артыкуле, павінныя там знаходзіцца…»

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu

Фота: REUTERS / Vasily Fedosenko / Forum

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу