Праймерыз – усё? Апазіцыю пасварылі каронавірус, настаўнікі і Канапацкая

Народнае галасаванне, якое мусіць вызначыць адзінага кандыдата ад апазіцыі для ўдзелу ў выбарах прэзідэнта, пайшло не паводле плану. Народ галасуе за адзінага, а вось прэтэндэнты на гэтую ролю адзін за адным пакідаюць праймерыз.

Выканальнік абавязкаў кіраўніка штабу праймерыз Аляксей Сігаеў у студыі «Размовы ProContra» распавёў, што сыход прадстаўніка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі – Паўла Севярынца – з праймерыз быў нечаканасцю. Яшчэ большаю неспадзяванкаю сталася тое, што выйшаў і прадстаўнік Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Што ж адбылося?

«Тыя, хто заявіў пра выхад, сказалі, што не гатовыя быць адзіным. То бок у Паўла Севярынца – ідэя байкоту ці яшчэ чаго-небудзь», – тлумачыць Сігаеў і дадае, што «беларускія апазіцыйныя палітыкі, на жаль, адрозніваюцца сваёй непаслядоўнасцю».

Паводле Сігаева, у Янукевіча і Севярынца шмат прэтэнзіяў да ходу праймерыз. У прыватнасці яны не задаволеныя тым, што яўцы пагражае каронавірус, галасуюць за кандыдатаў людзі з дзяржаўных пасадаў. Аляксей Янукевіч з Партыі БНФ зазначыў, што вернецца да праймерыз толькі разам з Севярынцам і Канапацкай, якую не ўлучылі ў спіс кандыдатаў праз разыходжанні ў поглядах.

«Байкот не адхіліць Лукашэнку ад улады». Тады навошта ігнараваць выбары?

Глядзіце «Размову ProContra» са Святланаю Калінкінаю, Віталём Цыганковым і выканальнікам абавязкаў кіраўніка штабу праймерыз Аляксеем Сігаевым, каб разабрацца, чаму рашэнне, якое мусіла паказаць палітычную спеласць апазіцыі, прывяло да правалу.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.
Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Таццяна Нядбай: «Беларускія кнігі цяпер размятаюць»

Вырасла рызыка ўваходу войскаў РБ ва Украіну

Навошта рэжым Лукашэнкі капіяваў пратэсты ў апазіцыі?

Беларусы збіраюць подпісы за ўваход у Еўразвяз

Як праваслаўныя ў свеце ставяцца да вайны?

За што Лукашэнка прадаў душу д’яблу?

Атрошчанкаў: «Шуневіч спрабаваў вярнуцца ў вялікую палітыку»

З 1 верасня школа ў Беларусі стане небяспечнай для мазгоў?