Разбурэнне прыватнага сектару ў Менску

«Востраў» знаходзіцца ў цэнтры Менску. Гэта некалькі вуліц прыватнага сектара, дзе фармальна дамы ідуць пад знос. А значыць жыхарам рамонтаў рабіць нельга, а ўлады не мусяць там наводзіць парадак. Вось толькі час ідзе, а дамы не зносяць. І людзі там вымушаныя гібець.

Супраць зносу нашыя іншыя героі. Яны аказаліся ў падобнай праблемнай сітуацыі, але на розных этапах. Дом Марыны Адамовіч пад пагрозай зносу, Аляксей прайшоў ужо ўсе змаганні без асаблівага выніку.

Як улады вырашаюць што трэба зносіць, а што не? Ці рэальна абараніць сваю маёмасць. Калі чыноўнікі кіруюцца законам, а калі – сумнеўнымі «выгодамі» для гораду і людзей. Пра гэта ў студыі

Госці: Віктар Барташэвіч, выкладчык ангельскай мовы, які адваяваў ад руйнавання раён, дзе пражываюць прынамсі 12 тыс. чалавек, і Дзмітрый Балаш, кандыдат эканамічных навук, былы дарадца буйнога федэральнага чыноўніка ў Расеі. Цяпер ён у актыўным працэсе змагання за захавання раёну непадалёк ад чыгуначнага вакзалу ў Менску.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

«Крутыя» з 90-х, дзе яны цяпер?

За пакой у інтэрнаце забіраюць 2/3 пенсіі

Адседзеў 12 гадоў ні за што

18 год турмы за паход у лес

Навошта рэвалюцыі? Беларусь змяняюць блогеры

«Прырода выжыве, беларусы – не»

Мастацтвазнаўца працуе дворнікам, або Чаму ў Беларусі так чыста

Кіроўца скочыў з моста. Гісторыя атрымала працяг