Рэпартаж з колішняй мяжы ВКЛ

Праграма «Вяскоўцы» наведала селішча на даўнейшай мяжы паміж Вялікім княствам Літоўскім ды Лівоніяй.

Вядоўца Віктар Шукеловіч завітаў у латвійскую вёску Індра, якая знаходзіцца побач з беларускай мяжой. Па рацэ Індрыцы, што працякае на паўночны захад ад селішча, раней праходзіла мяжа паміж дзвюма магутнымі дзяржавамі, якіх даўно няма на мапе свету.

Віктар пазнаёміўся з мясцовай інтэрнацыянальнай сям’ёй, у якой размаўляюць адразу на некалькіх мовах, ды навучыўся гатаваць варэнне з цыбулі. У чым жа сакрэт добрага цыбульнага варэння і якія складнікі для яго неабходныя?

Затым Віктар выправіўся ў мясцовы Музей шчасця, дзе яго чакала мноства сюрпрызаў. Чаму вядоўца біў талеркі? І навошта забіваў у калоду іржавы цвік? Чаму ў музеі Віктар пачуўся як хірург у аперацыйнай зале? І ці знайшоў нарэшце шчасце?

Праграму «Вяскоўцы» глядзіце кожную сераду а 18:35 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. І сачыце за намі ў Facebook.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

На ўкраінскім вяселлі спяваюць песні пра часы ВКЛ

Як рэагуюць на беларускую мову ў расейскай вёсцы ля Смаленску

Вёска з найгоршай рэпутацыяй

«Новы памешчык»: мае востраў, а жыве ў вёсцы

Беларуская вёска жыла за падаткі з караблёў

Селянін прывёз з Афрыкі страусаў на знак пратэсту

Беларускі самародак увесь час гаворыць рыфмаю

Быкі ядуць корм са спіртзавода. Гісторыя вясковага прадпрымальніка