Вынік COVID-тэсту немаўляці ўтаілі?

Белсат Zoom – новая праграма ў інфармацыйным вяшчанні. У цэнтры ўвагі – эпідэмія каронавірусу. Каментары з месца падзеяў. Ацэнкі экспертаў. Мы здабываем інфармацыю там, дзе прымушаюць маўчаць.

Лічбы падаў сам Аляксандр Лукашэнка: афіцыйна ў Беларусі зарэгістравана 18350 выпадкаў каронавіруса. Аднак парад 9 Траўня мае адбыцца. Сусветная арганізацыя аховы здароўя ставіцца да гэтага крытычна. Кіраўнік Беларусі не слухае і запрашае гасцей. Ці паедуць?

А «Белсат Zoom» спраўджвае сітуацыю ў розных рэгіёнах, дзе, як паведамляецца, склалася драматычная сітуацыя. Нашыя журналісты пабывалі ва Ўшачах і Буда-Кашалёве. Што пабачылі і што пачулі ад людзей? Спадар Юрый з Менску распавядзе сваю гісторыю, як ягоную жонку заразілі каронавірусам у сталічнай радзільні.

Аліна Нагорная з Рагачоўскага раёну напісала кліч аб дапамозе: «Маю бабулю забіваюць» у Баранавіцкай лякарні. Што адбылося? Слухаем дзяўчыну. А таксама пытаем студэнтаў сталічнага медуніверсітэту, якім паабяцалі спісаць адпрацоўку за паход на парад, які мае быць нібыта дабравольным.

А мы збіраем любыя факты пра каронавірус і заахвочваем да ўдзелу ў праграме «Белсат» Zoom». Пішыце на наш электронны адрас: BELSAT@GMAIL.COM

На сённяшні эфір запрашае Сяргей Падсасонны.

Калаж з фота: roddoma.by

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Рэжым загнаў сябе ў кут

Кітай патрабуе тлумачэнняў ад Лукашэнкі

Лукашэнка прызнаўся, што прачынаецца ў халодным поце

Армія Беларусі здасць краіну Палку Каліноўскага

Лукашэнка адбярэ грошы ў шматдзетных семʼяў

Як будуць выглядаць прэзідэнцкія выбары ў Беларусі?

Францыя вядзе таемныя перамовы з беларускім рэжымам

Што будзе з пашпартам Новай Беларусі пасля сыходу Кавалеўскага?