Рубель трымаецца ці трэба бегчы ў абменнік?

Вось ужо тры гады беларускі рубель стабільны, а прызвычаеныя да дрэнных навінаў людзі чакаюць дэвальвацыі. Ці не дарэмныя гэтыя перасцярогі? Адказы – у «Размове ProContra» з Уладзімірам Мацкевічам, Віталём Цыганковым і старэйшым эканамістам BEROC Змітром Круком.

Усяго некалькі гадоў за гісторыю незалежнай краіны мы жылі пры адносна стабільным курсе нацыянальнай валюты. Астатні час Беларусь была ў стане рэзкай або паступовай дэвальвацыі.

«Адказ на пытанне, чаму курс не расце, – гэта значна больш адказная палітыка Нацыянальнага банку. Калі зусім проста казаць, яны абмежавалі друкаванне пустых грошай. Але на будучыню вонкавая запазычанасць і так званы нафтавы шок ствараюць новыя выклікі. У 2020 годзе тым не менш пагроза не такая вялікая, бо існуе падушка бяспекі», – выказаўся Зміцер Крук.

Пра якую падушку бяспекі размова? Ад якіх пагрозаў яна можа засцерагчы? Ці хопіць яе на пагашэнне вонкавай запазычанасці? Шукайце адказы ў праграме «Размова ProContra» з Уладзімірам Мацкевічам, Віталём Цыганковым і старэйшым эканамістам BEROC Змітром Круком.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.
Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Таццяна Нядбай: «Беларускія кнігі цяпер размятаюць»

Вырасла рызыка ўваходу войскаў РБ ва Украіну

Навошта рэжым Лукашэнкі капіяваў пратэсты ў апазіцыі?

Беларусы збіраюць подпісы за ўваход у Еўразвяз

Як праваслаўныя ў свеце ставяцца да вайны?

За што Лукашэнка прадаў душу д’яблу?

Атрошчанкаў: «Шуневіч спрабаваў вярнуцца ў вялікую палітыку»

З 1 верасня школа ў Беларусі стане небяспечнай для мазгоў?