Сацыяльная палітыка Беларусі. Выбары-2016. Частка 7

Ці падвышэнне пенсійнага ўзросту было апраўданае? Ці мізэрныя сацыяльныя выплаты ёсць магчымасць нейкім чынам падвысіць і калі так, то якім коштам?

Вядоўца Валеры Руселік абмеркаваў разам з кандыдатамі ў дэпутаты Алегам Аксёнавым, Вольгай Маёравай, Сяргеем Пятрухіным, Алесем Таўстыкам і Аляксандрам Мехам пытанні сацыяльнай абароненасці беларускіх грамадзянаў.

Юрый Меляшкевіч і Алесь Таўстыка

Сяргей Пятрухін і Юрый Меляшкевіч

Эканоміка, дэмаграфія, знешняя і ўнутраная палітыка, сістэма сацыяльнай бяспекі і ахова здароўя, стан нацыянальнай культуры і мовы, карупцыя – гэтыя ды іншыя тэмы абмяркуюцца ўдзельнікамі васьмі дэбатаў, сямі перадвыбарчых і адной паслявыбарчай, на нашым тэлеканале.

«У нашых дэбатах няма ніякай цэнзуры. Мы запісвалі проста адзін да аднаго. Незалежна ад таго, што хто скажа, гэта застанецца ў праграме», – зазначае Аляксей Дзікавіцкі, кіраўнік рэдакцыі інфармацыйных праграмаў «Белсату».

У дэбатах возьмуць удзел вядомыя беларускія эксперты, але перадусім – кандыдаты ў дэпутаты, якія возьмуць удзел у выбарах 11 верасня. Мы запрасілі ў нашую студыю прадстаўнікоў палітычных партыяў, незалежных кандыдатаў, а таксама тых, хто дэкларуе падтрыманне афіцыйнага курсу цяперашніх уладаў Беларусі.

Алесь Таўстыка і Вольга Маёрава

Алесь Мех

Высокую якасць дыскусіі гарантуюць вядучыя журналісты «Белсату» – Святлана Калінкіна, Павал Мажэйка і Валер Руселік.

«Дэбаты» на «Белсаце» глядзіце з пятніцы 2 верасня пасля «Аб’ектыву», а таксама онлайн на нашай старонцы. А 11 верасня а 20 гадзіне выбарчы вечар у наўпроставым эфіры «Белсату».

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Ці спраўдзіліся прагнозы экспертаў? Вынікі выбараў-2016. Частка 8

Унутраная палітыка Беларусі. Выбары-2016. Частка 6

Знешняя палітыка Беларусі. Выбары-2016. Частка 5

Стан беларускай эканомікі. Выбары-2016. Частка 4

Рэгіянальнае развіццё. Выбары-2016. Частка 3

Свядомасць беларусаў, стан беларускае мовы і культуры ў краіне. Выбары-2016. Частка 2

Чым адрозніваецца перадвыбарчая кампанія ў парламент ад папярэдніх? Выбары-2016. Частка 1

Дэбаты на «Белсаце»: «Аляксандр Лукашэнка сам рыхтуе рэвалюцыю»