Семінары па адказным ужыванні алкаголю і густыя мазгі, якія перашкаджаюць радавацца святам

Разбіраемся разам з адмыслоўцам, як перажыць святы бяспечна для цела і духу. У гульнях чалавечага розуму разбіраліся вядоўца праграмы «Размова дня» Усевалад Сцебурака і псіхолаг Ігар Ільюкевіч.

Калі вас цягне засумаваць падчас навагодніх святаў або іншых урачыстых падзеяў і датаў, гэта можа сведчыць аб высокім узроўні інтэлекту. Ці аб тым, што ў вас пачынаецца дэпрэсія.

«У людзей, якія жывуць проста, ужо адпрацаваны рытуал. Ім перадалі, як святкаваць у іхных умовах, і яны перабываюць унутры свайго рытуалу. Хутчэй за ўсё гэта салёныя агуркі, смажаная бульба, салацік «Аліўе», бутэлька гарэлкі, Ваенга і ўсё цудоўна. А вось людзі, схільныя да глыбокай самарэфлексіі, тыя, хто сапраўды развіты ў кагнітыўным плане, здольныя задумвацца і аналізаваць, людзі з высокім інтэлектам – у групе рызыкі і могуць засумаваць. Людзі з невысокім узроўнем інтэлекту жывуць на тым узроўні, на якім яны перабываюць», – патлумачыў госць студыі.

Хочаце, каб святы ўдаліся? Не сачыце за навінамі, фільтраваць інфармацыю і не забываць пра адказнае ўжыванне алкаголю – вось калі не сакрэт, то прынамсі дзейсныя парады, як зрабіць свята прыемным і бяскрыўдным для фізічнага і псіхічнага здароўя. Падрабязнасці глядзіце ў поўным выданні праграмы «Размова дня» з Усеваладам Сцебуракам і псіхолагам Ігарам Ільюкевічам.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Таццяна Нядбай: «Беларускія кнігі цяпер размятаюць»

Вырасла рызыка ўваходу войскаў РБ ва Украіну

Навошта рэжым Лукашэнкі капіяваў пратэсты ў апазіцыі?

Беларусы збіраюць подпісы за ўваход у Еўразвяз

Як праваслаўныя ў свеце ставяцца да вайны?

За што Лукашэнка прадаў душу д’яблу?

Атрошчанкаў: «Шуневіч спрабаваў вярнуцца ў вялікую палітыку»

З 1 верасня школа ў Беларусі стане небяспечнай для мазгоў?