Што адкажа Лукашэнка на ўльтыматум ад Ціханоўскай?

Калі разглядаць палітычную сітуацыю ў Беларусі як шахматы, то хто застанецца пераможцам у канцы партыі? Вядоўца праграмы «Размова» Уладзімір Мацкевіч разам з акадэмічным дырэктарам BISS Пётрам Рудкоўскім разважаюць, наколькі дальнабачны ды моцны быў ход Святланы Ціханоўскай і Каардынацыйнай рады з абвешчаннем ультыматуму ўладам.

«Адна справа, калі ўсе адчуваюць, што верагоднасць выканаць ультыматум – 1-2 %, а іншая сітуацыя, калі 30-40 %. Хай сабе нават не 50 %. Тым не менш шанцы ўсё ж такі нашмат большыя. Можа стацца так, што ўсё ж такі пачнецца ўсеагульны страйк, або не ўсеагульны, але вялікая частка прадпрыемстваў пойдзе на гэта», – разглядае варыянты госць студыі Пётр Рудкоўскі.

Пры гэтым спадар Рудкоўскі амаль упэўнены ў тым, што ўлады не пойдуць на якія-кольвек саступкі, а пратэстоўцы не здолеюць зрэалізаваць плану ўсеагульнага страйку.Чым у такім выпадку скончыцца гульня? Глядзіце аналіз у «Размове».

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Таццяна Нядбай: «Беларускія кнігі цяпер размятаюць»

Вырасла рызыка ўваходу войскаў РБ ва Украіну

Навошта рэжым Лукашэнкі капіяваў пратэсты ў апазіцыі?

Беларусы збіраюць подпісы за ўваход у Еўразвяз

Як праваслаўныя ў свеце ставяцца да вайны?

За што Лукашэнка прадаў душу д’яблу?

Атрошчанкаў: «Шуневіч спрабаваў вярнуцца ў вялікую палітыку»

З 1 верасня школа ў Беларусі стане небяспечнай для мазгоў?