Што галоўнае для Святланы Ціханоўскай? Інтэрв’ю з Франакам Вячоркам

Чаму не існуе «ўраду ў выгнанні» і як Святлана Ціханоўская рэагуе на абвінавачанні ў тым, што яна «праект Крамля»? Пра гэта ды іншае – у «Размове» Уладзіміра Мацкевіча з дарадцам Святланы Ціханоўскай – Франакам Вячоркам.

Вядоўца «Размовы» Уладзімір Мацкевіч задае Франаку Вячорку шэраг нязручных пытанняў, каб канчаткова расставіць кропкі над «і». Напрыклад, у пытанні, ці не сфармаваўся за мяжою новы «ўрад у выгнанні».

«Цэнтр рэвалюцыі так ці інакш павінен заставацца ў Беларусі. Тыя офісы, цэнтры, якія паўсталі ў Вільні і Варшаве, маюць адзіную мэту – укачваць энергію, сілы ў тых, хто застаецца ў Беларусі і працягвае змаганне. Калі не будзе гэтай вулічнай барацьбы, то не будзе і рэвалюцыі, не будзе сэнсу ў гэтых урадах і цэнтрах у выгнанні», – выказаўся госць студыі.

«Нам трэба зрабіць рэвалюцыю з найменшымі стратамі. І калі мы можам зрабіць нейкае дзеянне, якое прывядзе да меншых арыштаў ці меншых рэпрэсіяў, тым лепш. Галоўнае, каб мы да рэвалюцыі ішлі», – выказаўся Франак Вячорка, адказваючы на пытанне Уладзіміра Мацкевіча пра новыя формы пратэсту.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Напішы журналістам
Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Таццяна Нядбай: «Беларускія кнігі цяпер размятаюць»

Вырасла рызыка ўваходу войскаў РБ ва Украіну

Навошта рэжым Лукашэнкі капіяваў пратэсты ў апазіцыі?

Беларусы збіраюць подпісы за ўваход у Еўразвяз

Як праваслаўныя ў свеце ставяцца да вайны?

За што Лукашэнка прадаў душу д’яблу?

Атрошчанкаў: «Шуневіч спрабаваў вярнуцца ў вялікую палітыку»

З 1 верасня школа ў Беларусі стане небяспечнай для мазгоў?