Што зробіць Расея ў адказ на пратэсты ў Беларусі?

Апошнім часам беларускія медыі поўняцца сведчаннямі небяспечных для нашай краіны вайсковых прыгатаванняў з боку ўсходняга суседа Расеі.

З таго боку відавочна актывізавалася расейская прапаганда, якая ўсе часцей даводзіць, што Беларусь – гэта не самастойная, суверэнная краіна, а частка (няхай і Белая) вялікай, непадзельнай Расеі. Нават на афіцыйным узроўні (Расейскі інстытут стратэгічных даследванняў – РИСИ) у медыйную расейскую прастору ўкідваюцца ацэнкі кшталту «мы губляем Беларусь».

Усё гэта надта нагадвае перыяд перад уварванняў зялёных чалавечкаў ва Украіну. Затрыманне публіцыстаў сайту «Регнум» сведчыць, што беларускія ўлады, нарэшце, звярнулі на гэта ўвагу. Але насамрэч перад сапраўднымі патрыётамі Беларусі паўстае вельмі жорсткая, лёсавызначальная дылема: што рабіць у выпадку магчымага паўтору ўкраінскіх падзеяў на тэрыторыі Беларусі? Бараніць краіну, тым самым баронячы і рэжым Лукашэнкі, ці няхай знешнія сілы зруйнуюць гэты аўтарытарны рэжым і такім чынам нешта разварушаць у застылай атмасферы падаўлення ўсіх грамадзянскіх правоў?

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

«Пра сыход Лукашэнкі мы даведаемся з кароткай нататкі ў дзяржаўных СМІ»

Што такое люстрацыя і каго ў Беларусі могуць пакараць?

Як міліцыянты ператвараюцца ў злачынцаў

Ці хапіла б у Расеі грошай, каб акупаваць Беларусь? І ці ваявала б наша войска з расейскім?

Беларусь – краіна замкаў. І знішчаных помнікаў. Гэта іх чыноўнікі пакажуць турыстам?

Бацькі так і не навучыліся распавядаць пра «гэта». Вынік: брутальны секс – новая хвароба падлеткаў

Беларускі прызвычаіліся гандляваць сваёй прыгажосцю. Гэта нармальна?

Чаму ў Беларусі дзеці сядзяць на шыі ў бацькоў і не вучацца зарабляць грошы?