«Шуневіч – гэта беларускі Бэрыя і Цанава ў адной асобе», – Зміцер Бандарэнка

Міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч атрымаў ганаровую грамату Нацыянальнага Сходу Беларусі «за дзейнасць у забеспячэнні правоў і свабодаў грамадзянаў» на фоне рэкордна нізкага ўзроўня даверу беларусаў да праваахоўнікаў. «Гэта плата за часовае пазбаўленне страха дыктатара», – лічыць прадстаўнік кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка.

«Мне здаецца, што Шуневіч сёння зʼяўляецца адной з ключавых фігур у Беларусі. Я з ім асабіста сустракаўся ў турме, ён удзельнічаў у допытах (праўда, не прадстаўляўся). Я магу сказаць, што гэта вельмі моцны, разумны вораг – вораг беларушчыны», – кажа Бандарэнка.

«Шуневіч – гэта беларускі Бэрыя і Цанава ў адной асобе. На 10 % гэта магчыма беларускі Кішчак, які запусціць механізм перабудовы (хаця разумныя людзі кажуць, што перабудова – гэта была рэалізацыя канцэпцыі Бэрыі 50-х гадоў). А можа гэта і частка аперацыі пераемнік, бо ён вельмі блізкі да Віктара Лукашэнкі», – мяркуе ён.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу