Сірыйскі актор жэніцца з беларускаю

Калі ў Сірыі пачалася вайна, Аммар Альшаар (Ammar Alshaar) паступіў у Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў.

Яму 24 гады. Апошнія чатыры з іх ён пражыў у Беларусі, дзе вывучыўся на актора. Прычым спачатку Аммару зусім не спадабалася нашая краіна, але паступова прызвычаіўся.

Аммар запрасіў здымачную групу праграмы «Welcome ў Беларусь» паназіраць за аднымі з самых важных падзеяў свайго жыцця: дыпломным спектаклем ды вяселлем! Так-так, галоўная прычына, па якой Аммар усё ж такі змог прыняць Беларусь – прыгажуня Ганна.

Яшчэ за дзень да вяселля маладыя рыхтуюцца да свята: з Сірыі ўжо з’язджаецца радня жаніха, а гарнітур яшчэ не гатовы ды і першы танец жаніха і нявесты пакуль ніяк не атрымліваецца…

Наперадзе знаёмства з іншымі сірыйскімі прыгажунамі – сябрамі Аммара, якія гэтаксама ажаніліся з беларускамі, ды гарачыя арабскія танцы!

Спадабалася праграма? Сачыце за намі ў Facebook, ВКонтакте, на Instagram і ў Одноклассниках.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Амерыканец прабег 300 км да радзімы продкаў

Нігерыйская мадэль рэкламуе беларускія вышыванкі

У беларускіх балотах ледзь не з’елі аўстралійца

Напалеону і не снілася: францужанкі купаюцца ў Бярэзіне

Што ў беларускім танцы для грузіна самае складанае?

Аргентынец у беларускай чарнобыльскай зоне: Тут квітнее ўсё, апроч нас

Афрыканец у беларускай лазні: Я думаў, што памру

Як расейскі актор патрапіў у беларускае кіно