Споўнены прагноз экспертаў «Белсату»: Крэмль пачаў выкарыстоўваць трагедыю ў Керчы ў інфармацыйнай вайне

Як і прагназавалі напярэдадні суразмоўцы «Белсату», незалежна ад таго, хто насамрэч стаіць за выбухам і стралянінай у Керчы, Крэмль абавязкова выкарыстае гэтую трагедыю дзеля ўзмацнення кантролю над сваймі грамадзянамі пад выглядам барацьбы з тэрарызмам. Вось, калі ласка! Сёння ФСБ заявіла пра неабходнасць кантролю спецслужбаў над Інтэрнэтам. Маўляў, без гэтага супрацьстаяць сучасным тэрарыстычным пагрозам папросту немагчыма.

Тым часам расейскія следчыя паведамілі, што ў асабістых рэчах Уладзіслава Раслякова сапёры знайшлі яшчэ адну бомбу. Таксама Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт цвердзіць, што 18-цігадовы студэнт збіраў бомбы дома, пра што ведалі яго сябры. Пры гэтым матыў здзейсненага застаецца невядомы. Прапаноўваем вашай увазе заяву Следчага камітэту Расеі пра хаду расследавання, а таксама каментар прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу