«Справа медыкаў»: з 95-ці затрыманых напачатку засталося толькі 20

З 95-ці затрыманых напачатку ў засценках КДБ застаюцца каля 20-ці фігурантаў гэтак званай «справы медыкаў». Пра гэта распавёў сёння журналістам старшыня Камітэту дзяржбяспекі Валеры Вакульчык. Цікавы факт, які ўжо стаўся мемам ад самага пачатку скандальнай справы аб карупцыі ў Міністэрстве аховы здароўя: ужо былы міністр здароўя Васіль Жарко, вакол якога, цытуючы Лукашэнку, адныя карупцыянеры, сам у справе не праходзіць ані падазраваным, ані сведкам, ані кім-кольвек.

Алег Волчак, былы следчы, праваабаронца, Менск:

«Што, міністр не ведаў пра ўсю гэтую шэрую схему? Усе яны ў гэтай структуры стаялі па вертыкалі, усе ўсё добра ведалі. Глядзіце, са ста чалавек 80 вызвалілі. І куды яны далей пайшлі? Зноў працаваць на сваіх пасадах!» Працяг размовы – у сюжэце.

Ці магчыма, каб чыноўнік (Васіль Жарко), які кіраваў медычнай сферай у краіне, сапраўды не ведаў пра карупцыю ды не меў дачынення да гэтай справы? Пра гэта мы запыталіся ў жыхароў Менску.

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу