Тэхналогіі выцясняюць людзей. Хутка можа знікнуць шэраг прафесіяў

У кожнай рэвалюцыі, у тым ліку і навукова-тэхнічнай, ёсць такая абяцанка – хто быў нікім, той стане ўсім. Але ж у гэтым ёсць і зваротны бок – хто быў усім, той можа аказацца нікім. І сённяшняя навуковая рэвалюцыя, стварэнне ІТ-краіны можа прывесці да таго, што знікне цэлы шэраг прафесіяў.

На думку госця «Размовы Мацкевіча» ІТ-кансультанта Сяргея Лаўрыненкі, у найбліжэйшай будучыні зменіцца, напрыклад, сельская гаспадарка.

«Тыя ж сельскагаспадарчыя спецыяльнасці знікнуць. Беспілотныя дроны, беспілотныя трактары, аграномы, які маюць дакладны хімічны склад глебы… Гэта ўжо не будзе селянін, будзе нейкі іншы чалавек, інжынер. Глядзіце. Ёсць бухгалтар, а ёсць фінансавы дырэктар. І той, і той грошы лічаць. Але калі мы кажам пра функцыянал фінансавага дырэктара, ён значна шырэйшы, чым функцыянал бухгалтара», – тлумачыць Сяргей Лаўрыненка.

Госць праграмы зазначае, што верагодная незапатрабаванасць людзей з нізкаю прафесійнаю кваліфікацыяй – вялікая праблема для сусветнай эканоміцы. І справа нават не ў тым, што нехта не паспее перакваліфікавацца. Чым больш развіваюцца тэхналогіі, тым менш людзей патрэбна. Замест пяці аграномаў спатрэбіцца адзін.

Якія прафесіі знікнуць у хуткім часе і якое месца Беларусь можа заняць у новым тэхналагічным свеце? Шукайце адказы ў «Размове Мацкевіча» ды ІТ-кансультанта Сяргея Лаўрыненкі.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Таццяна Нядбай: «Беларускія кнігі цяпер размятаюць»

Вырасла рызыка ўваходу войскаў РБ ва Украіну

Навошта рэжым Лукашэнкі капіяваў пратэсты ў апазіцыі?

Беларусы збіраюць подпісы за ўваход у Еўразвяз

Як праваслаўныя ў свеце ставяцца да вайны?

За што Лукашэнка прадаў душу д’яблу?

Атрошчанкаў: «Шуневіч спрабаваў вярнуцца ў вялікую палітыку»

З 1 верасня школа ў Беларусі стане небяспечнай для мазгоў?