Трагедыю ў Керчы Расея можа выкарыстаць у інфармацыйнай вайне

Прынамсі 19 чалавек загінулі, яшчэ больш за 40 чалавек параненыя – прынамсі гэткі лік ахвяраў сённяшняга выбуху і страляніны ў Керчы ў мясцовым політэхнічным каледжы. Большасць пацярпелых – падлеткі. Звяртае ўвагу на сябе тое, што першай афіцыйна агучанай версіяй быў тэракт. Нягледзячы на тое, што пазней следчыя ўсё-такі перакваліфікавала справу на «Забойства», абстаноўка ў Керчы выглядае хутчэй на пачатак антытэрарыстычнай кампаніі. У горад сцягнутыя вайскоўцы, а месца выбуху аточанае сотняй бронемашын. Зададзім пытанні Вользе Паповіч, палітычнай аглядальніцы (Украіна):

«Думаю, што сёння пра версію гаварыць яшчэ рана. Але ёсць шанец, што гэта можа быць не звязаная з палітыкай сітуацыя, трагічны інцыдэнт, калі малады чалавек, закрыты, зацікаўлены тэмамі гвалту, можа паўтарыць тое, што яму выдавалася гераічным. Пасля акажацца. Але ці акажацца – гэта пытанне. Бо ў залежнасці ад таго, як Расея пакажа гэтую версію і будзе яе рэтрансліраваць – гэта другое пытанне. Расея вядзе інфармацыйную вайну, і кожная такая сітуацыя, нават калі яна ўзроўню не палітычнага, а жыццёвага, можа быць выкарыстаная ў палітычных мэтах…»

Працяг размовы – у сюжэце.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу