Ці чакаць беларусам вяртання «эскадронаў смерці»?



Усё таемнае аднойчы робіцца вядомым. Аднак наступныя пытанні ўжо больш як 17 гадоў застаюцца без адказу. Дзе Ганчар? Дзе Захаранка? Дзе Красоўскі? Дзе Завадскі?

Апазіцыйныя палітыкі, бізнесовец і журналіст зніклі пры дасюль цалкам не высветленых абставінах на хвалі супрацьстаяння кіраўніка Беларусі ды апазіцыі напрыканцы хвацкіх 90-х. У датычнасці да іхнага выкрадання ды наступнага забойства сваякі зніклых і прадстаўнікі апазіцыі абвінавачваюць кіраўніцтва нашае краіны, у тым ліку персанальна Аляксандра Лукашэнку.

Цікава, што сёлета тэму сваіх зніклых апанентаў нечакана ўзняў сам кіраўнік дзяржавы ў часе гэтак званай вялікай размовы з прэзідэнтам 3 лютага: маўляў, кагосьці бачылі ў Нямеччыне і нават сфатаграфавалі. Распавесці праўду пра злачынствы, у тым ліку пра лёс былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі, адкрытым зваротам Лукашэнку заклікала 93-гадовая Ульяна Захаранка. Таксама жанчына папрасіла ўрэшце прызнаць ейнага сына памерлым, каб хоць неяк зрушыць справу з месца.

Чаму адказных за знікненне апанентаў Лукашэнкі не шукае «Інтэрпол»? Дзе ў Беларусі захоўваюцца доказы віны і ці мы калі-небудзь пабачым іх? Ці ёсць у справах зніклых тэрмін даўніны? І ці вернуцца «эскадроны смерці»? Гэта ў нашай тэледыскуксіі «Два на два» абмяркоўваюць былы следчы пракуратуры Фрунзенскага раёну Менску, а цяпер праваабаронца Алег Волчак і праваабаронца Раіса Міхалоўская. Глядзіце відэаматэрыял вышэй.

Больш пра «эскадроны смерці» вы даведаецеся з нашага фільму «Банда»:

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Навошта Беларусі Год навукі? Выйдзем у сусветныя лідары?

«Баяцца трэба не «Захаду–2017», а спантанных вучэнняў Расеі»

Беларуская мова, Пагоня, бел-чырвона-белы сцяг – проста мода?

Удзельнікі пратэстаў: «Міліцыянты, якія трымалі нас пад арыштам, усурʼёз пыталіся: як жыць далей?»

Алесь Пілецкі і Арцём Гарбацэвіч – «справа Белага легіёну»

Прыязджаць можна, выязджаць – не? Чаму ўлады не ўводзяць малы памежны рух

«Лукашэнка яшчэ ў 1995 годзе сказаў, за што яго могуць праклясці»

Ці будуць беларускія сілавікі страляць у народ?