Ці працуюць гэтыя грошы на паляпшэнне іміджу Беларусі? І ці можа спорт высокіх дасягненняў стацца арыенцірам і «нацыянальнай адметнасцю»? У «Размове ProContra» з вядоўцамі Святланаю Калінкінай і Уладзімірам Мацкевічам разважае спартовы аглядальнік Барыс Тасман. Госць праграмы зазначыў, што Беларусь дзеіць, як калісьці дзеялі СССР, ГДР, Куба.
«Тыя краіны, якія шмат укладваюць у развіццё вялікага спорту, у тое, каб заваяваць вялікую колькасць алімпійскіх медалёў, медалёў чэмпіянатаў свету і Еўропы, у іх не суадносіцца гэта з эканамічным развіццём, гэта не суадносіцца з дабрабытам насельніцтва. Спорт узводзіцца ў нейкі абсалют, у пэўную шырму», – выказаўся Барыс Тасман.
Чаму спорт – гэта галіна вытворчасці чэмпіёнаў і чаго каштавала перамога для алімпійскай чэмпіёнкі Юліі Несцярэнкі? Пра гэта ды іншае – у «Размове ProContra» з вядоўцамі Святланаю Калінкінай і Уладзімірам Мацкевічам ды спартовым аглядальнікам Барысам Тасманам.
Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.
Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.