Улады раззлавалі моладзь

У студыі «Размовы» прадстаўнік Моладзевага блоку Стас Шашок тлумачыць Віталю Цыганкову, чаму ён і ягоныя паплечнікі не баяцца ісці на рызыку і чаму не могуць заставацца ў баку ад палітычнага жыцця.

Выступы і заявы прадстаўнікоў Моладзевага блоку сталі, бадай, адным з найярчэйшых момантаў выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу. Маладзёны ладзілі манстрацыі, заклікалі змяніць крымінальны «наркатычны» артыкул, правялі перформанс супраць абавязковай службы ў войску, фіксавалі фальсіфікацыі выбараў. За гэта актывіст Пётр Маркелаў атрымаў 14 содняў адміністратыўнага арышту.

Чаму моладзевыя актывісты не баяцца рэпрэсіяў? Чаго хочуць дамагчыся і на што гатовыя пайсці? Глядзіце ў «Размове» Віталя Цыганкова з моладзевым актывістам Стасам Шашком.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.
Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Таццяна Нядбай: «Беларускія кнігі цяпер размятаюць»

Вырасла рызыка ўваходу войскаў РБ ва Украіну

Навошта рэжым Лукашэнкі капіяваў пратэсты ў апазіцыі?

Беларусы збіраюць подпісы за ўваход у Еўразвяз

Як праваслаўныя ў свеце ставяцца да вайны?

За што Лукашэнка прадаў душу д’яблу?

Атрошчанкаў: «Шуневіч спрабаваў вярнуцца ў вялікую палітыку»

З 1 верасня школа ў Беларусі стане небяспечнай для мазгоў?