Уладзімір Мацкевіч: Тварам байкоту можа стаць дысідэнт, які не рвецца ва ўладу

Прыхільнікі байкоту пераконваюць, што іхны падыход не прыкмета пасіўнасці, а наадварот, суправаджацца пратэстамі з патрабаванням сумленных выбараў. Ці верыць у паспяховасць такой стратэгіі адзін з асноўных прыхільнікаў байкоту Уладзімір Мацкевіч, праверым на дэтэктары хлусні ў праграме «Шчыра кажучы».

Уладзімір Мацкевіч – філосаф, метадолаг, заснавальнік Лятучага ўніверсітэту, адзін з ідэолагаў кампаніі «Свежы вецер», паслядоўна заклікае да байкоту. Але ці ёсць за гэтымі заклікамі канкрэтны план і стратэгія? Якія сілы гатовыя падтрымаць байкот цяпер? Улічваючы, што двое лідараў пратэсту, якія казалі пра стратэгію байкоту, ужо за кратамі. Гэта блогер Сяргей Ціханоўскі і палітык Мікалай Статкевіч.

На пытанне, чаму Уладзімір Мацкевіч паставіў подпіс за вылучэнне Віктара Бабарыкі, галоўны стратэг байкоту адказаў, што ягоны подпіс быў дэманстрацыяй салідарнасці:

«Мне не падабаецца, калі людзей садзяць за краты, мне не падабаецца гвалт у дачыненні да грамадскіх персонаў, якія не робяць ніякага злачынства». Аднак псіхолаг пабачыў у мове цела госця праграмы жэсты маніпуляцыі.

Ідэолаг байкоту перакананы, што ўсім канкурэнтам Лукашэнкі варта спыніць свой удзел у выбарчай кампаніі. А мабілізацыю пратэставага патэнцыялу, якая адбылася падчас збоку подпісаў, трэба выкарыстоўваць для далейшых мірных выступаў:

«Трэба не дапусціць злачынства, якое задумана рэжымам: працягу легітымізацыі кіравання Лукашэнкі», – тлумачыць Уладзімір Мацкевіч у студыі праграмы «Шчыра кажучы». – Дастаткова аднаго дысідэнта, які не рвецца ва ўладу, які засяродзіць на сябе ўвагу і скажа: «Слухайце сюды, я вам кажу праўду».

На такую прапанову Мацкевіча не рэагуе пакуль нобэлеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч. Асноўныя канкурэнты Лукашэнкі Віктар Бабарыка і Сяргей Ціханоўскі застаюцца за кратамі, а Валерый Цапкала сышоў з дыстанцыі. У такой сітуацыі акурат пісьменніца Святлана Алексіевіч змагла б сабраць вакол сябе лідараў усіх камандаў і дамовіцца пра далейшыя дзеянні, лічыць Мацкевіч.

Таксама ў праграме:

  • Чаму Уладзімір Мацкевіч ніколі б не паставіў свайго подпісу за Андрэя Дзмітрыева і каму ніколі б не падаў рукі?
  • Чаму за Валерыем Цапкалам не пайшлі айцішнікі, а Віктара Бабарыку не падтрымаў беларускі бізнес?
  • Як прымусіць улады Беларусі пайсці на перамовы?

Глядзіце іншыя выданні «Шчыра кажучы»

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Што Лукашэнка паабяцаў Пуціну? – на паліграфе Іван Падрэз

Пра стасункі з Марзалюком, змаганне з хваробай і піва з Дзермантам

Доказы супраць Мінздароўя, «мана» Фонду медсалідарнасці, стасункі з Маргарытай Ляўчук

Пра моцную банкаўскую сістэму, страту рынкаў і стан эканомікі пасля пандэміі

Калі з’явіцца новы рэдактар на «Еўрарадыё», якое самае ўплывовае беларускае медыя? На паліграфе – Свярдлоў

Пра завербаваных КДБ, сорам перад тымі, каго «здаў» – на паліграфе адвакат Алесь Міхалевіч

Якія настроі на БТ, чаму не пашчасціла Сабаленцы, што пасля вызвалення Івуліна?

Бацька з ГУБАЗіКу. Аперацыя пад руляй пісталета. Што рабілі анархісты ў 2020-м?