Вайсковы аглядальнік: Афіцэры беларускага войска дэзарыентаваныя

25 год таму, 20 верасня 1991 году, Вярхоўны Савет прыняў пастанову «Аб стварэнні Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь». Якое яно, беларускае войска, цяпер? Наколькі патрыятычнае і баяздольнае зважаючы на вонкавыя пагрозы нашай незалежнасці?

Вайсковы аглядальнік Андрэй Паротнікаў заўважае, што той факт, што многія беларускія вайскоўцы пачыналі служыць яшчэ ў СССР, не азначае іхнай стоадсоткавай прарасейскасці. На ягоную думку, праблема – у іншым.

«Якраз на ўзроўні палкоўнікаў і вышэй людзі адэкватна разумеюць сітуацыю, бо, прабачце, не так шмат дурняў сярод палкоўнікаў і яшчэ менш дурняў-генералаў. Дзве-тры вышэйшыя адукацыі адбіваюцца. У нас маецца праблема з ніжэйшым афіцэрскім складам. Гэта людзі, якія жывуць у расейскай інфармацыйнай прасторы – глядзяць расейскае тэлебачанне і чытаюць расейскія сайты. З большага не ведаюць ніякіх моваў, апрача расейскай. Таму яны ўспрымаюць крамлёўскую прапаганду даволі масава».

Да ўсяго, яны бачаць, што ўлады Беларусі спрабуюць гуляцца з Захадам і Украінай, а з другога боку чуюць тую самую хаўрусніцкую рыторыку датычна Расеі. Таму гэтыя афіцэры, якія «прывыклі ўспрымаць рэчаіснасць канкрэтна і наўпростава», дэзарыентаваныя.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Таццяна Нядбай: «Беларускія кнігі цяпер размятаюць»

Вырасла рызыка ўваходу войскаў РБ ва Украіну

Навошта рэжым Лукашэнкі капіяваў пратэсты ў апазіцыі?

Беларусы збіраюць подпісы за ўваход у Еўразвяз

Як праваслаўныя ў свеце ставяцца да вайны?

За што Лукашэнка прадаў душу д’яблу?

Атрошчанкаў: «Шуневіч спрабаваў вярнуцца ў вялікую палітыку»

З 1 верасня школа ў Беларусі стане небяспечнай для мазгоў?