Вера Саўчанка вярнулася ва Украіну

Сястру Надзеі Саўчанкі спрабавалі арыштаваць на расейска-украінскай мяжы. Пазбегнуць затрымання ўдалося выключна дзякуючы інтэрвенцыі прадстаўнікоў Генеральнага консульсву Украіны ў Растове-на-Доне.Учора ўвечары Вера Саўчанка вярталася ва Украіну пасля сустрэчы з сястрой у новачаркаскім СІЗА. На расейка-украінскай мяжы ў пункце Чарткова жанчыну чакала непрыемная неспадзяванка. Памежнікі забралі пашпарт, пасля была спроба арыштаваць Веру. Як выявілася, сястра ўкраінскай лётчыцы фігуруе ў федэральным вышуку Расеі па справе паўгадовай даўніны за знявагу чачэнскага суда, дзе яна выступала ў якасці грамадскага абаронцы грамадзянаў Украіны.Пазбегнуць затрымання ўдалося дзякуючы таму, што Вера Саўчанка вярталася ва Украіну на дыпламатычнай машыне ў суправаджэнні прадстаўніка Генеральнага консульства ў Растове-на-Доне. Жанчына зачынілася ў аўта. Цягам некалькіх гадзінаў на месца прыбыў украінскі консул Віталій Маскаленка. Дыпламатам удалося перадухіліць затрыманне і вярнуць пашпарт. Пасля Веру Саўчанку адвезлі ў Растоў-на-Доне, дзе далі прытулак ва ўкраінскім консульстве. Паводле апошніх звестак, яна перасекла мяжу і знаходзіцца ва Украіне.Інцыдэнт меў месца пасля таго, як падчас сустрэчы з сястрою Вера Саўчанка даведалася аб новых падрабязнасцях імавернай экстрадыцыі ўкраінскай лётчыцы на радзіму. Як стала вядома, Надзея Саўчанка атрымала ўжо ад кіраўніцтва новачаркаскага СІЗА адпаведны пакет дакументаў. Сёння гэтую інфармацыю пацвердзіў Марк Фейгін – адзін з адвакатаў зняволенай. У хуткім часе асуджаная з дапамогаю юрыста запоўніць неабходныя паперы. Аднак, як кажуць адвакаты, працэс вяртання на радзіму можа аказацца працяглым.МАРК ФЕЙГІН, АДВАКАТ НАДЗЕІ САЎЧАНКІ:

«Можа нехта думае, што можна пасадзіць на самалёт і хутка абмяняць. Гэта немагчыма. Суд прысудзіў дваццаць два гады. Гэтую праблему трэба неяк пераскочыць працэсуальна. Расея гуляецца ў прававую дзяржаву і неяк мусіць абапірацца на нормы закону».

У сакавіку Надзею Саўчанку прысудзілі ў Расеі да дваццаці двух гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні ў забойстве расейскіх журналістаў. Украінскі бок неаднойчы прапанаваў абмяняць украінскую лётчыцу на расейскіх вайскоўцаў.Ян Бабіцкі, «Белсат»

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Два месяцы пратэстаў у Венесуэле. Прэзідэнт не збіраецца сыходзіць

Прэзідэнт Малдовы паляцеў у Маскву, каб загасіць дыпламатычны канфлікт

«Я ніколі не бачыў такога жудаснага выбуху». Тэракт у Кабуле

Дыктатар, наркадылер, шпіён ЦРУ. Памёр Мануэль Нар’ега

«Доналд Трамп ідзе не ў нагу з усім светам»

«Калі нехта кажа, што немцы кепскія, не трэба перакладаць літаральна». Трампа не разумеюць у Еўропе

Як Манчэстэр перажывае трагедыю з выбухам

У Вялікай Брытаніі ўвялі «крытычны» узровень тэрарыстычнай небяспекі