Як Лукашэнка шукае ворагаў

Хто яны – людзі, якіх заносяць у спіс патэнцыйна небяспечных для ўладаў, і як іх вышукваюць?

Госць «Размовы« з Уладзімірам Мацкевічам, ІТ-кансультант і фігурант гучнай справы аб экстрэмізме Глеб Рубанаў шукае адказ на пытанне, што больш нагадваюць дзеянні ўладаў: сапраўдную барацьбу за спакой краіны ці змаганне з іншадумцамі.

ІТ-кансультант Глеб Рубанаў трапіў у непрыемнасці праз фотаздымак у сацсетках. Няўжо ён уяўляе такую вялікую небяспеку для ўладаў, здзіўляецца вядоўца «Размовы» Уладзімір Мацкевіч. Няўжо няма больш небяспечных асобаў для рэжыму?

«Праз дваццаць гадоў аўтарытарызму мне падаецца, сістэма збудаваная такім чынам, што назваць самага небяспечнага для яе чалавека немагчыма, – адказвае госць праграмы. – Бо лідары супраціву, нават нейкія патэнцыйныя, адсякаюцца яшчэ на далёкіх подступах».

Пры гэтым Глеб Рубанаў падкрэсліў, што ён, хутчэй, дысідэнт, чым актывіст, і трапіў пад ціск праваахоўнікаў выпадкова. Бо махавік раскручаны, а для працы праваахоўных структураў патрэбнае паліва. У гэтым выпадку паліва – гэта нязгодныя з уладамі людзі.

Глядзіце ў «Размове»:

  • Ці ёсць чалавек, якога можна супрацьпаставіць Лукашэнку?
  • Як пад ціск праваахоўнікаў трапляюць звычайныя людзі?
  • Экстрэмісты або батанікі. Хто такія сучасныя анархісты?
Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Таццяна Нядбай: «Беларускія кнігі цяпер размятаюць»

Вырасла рызыка ўваходу войскаў РБ ва Украіну

Навошта рэжым Лукашэнкі капіяваў пратэсты ў апазіцыі?

Беларусы збіраюць подпісы за ўваход у Еўразвяз

Як праваслаўныя ў свеце ставяцца да вайны?

За што Лукашэнка прадаў душу д’яблу?

Атрошчанкаў: «Шуневіч спрабаваў вярнуцца ў вялікую палітыку»

З 1 верасня школа ў Беларусі стане небяспечнай для мазгоў?