Якія Ціханоўская, Калеснікава і Цапкала за кадрам? Інтэрв’ю з фатографамі

Як альтэрнатыўныя лідары прэзідэнцкай гонкі выглядаюць праз аб’ектыў у праекце «Размова VoxPopuli» распавялі фатографы Яўген Канаплёў і Юлія Лейдзік.

Сёлета фатографы Яўген Канаплёў і Юлія Лейдзік стваралі партрэты адразу некалькіх удзельнікаў выбараў. Апошні вопыт – супраца са Святланай Ціханоўскай і аб’яднаным штабам.

«Святлана адразу звярнула на сябе ўвагу. Калі дзяўчаты зайшлі ў студыю, Святлана была вельмі нервовай, мне нават падалося, яна плакала. Я запыталася ў Марыі, што здарылася, чаму яна плача? «Вельмі ўсё цяжка, зразумейце яе. Усё нервова». У дзяўчат валасы выпадаюць, яны адчуваюць вельмі моцны стрэс. Калі ты бачыш, калі чуеш гэтыя размовы і разумееш, што ўсё гэта для нас…Робіш усё магчымае», – распавяла Юлія Лейдзік падчас гутаркі са Святланай Калінкінай і Віталём Цыганковым.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, праграма «Размова VoxPopuli» мае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Цыкл інтэрв’ю «Размова VoxPopuli» выходзіць на «Белсаце» ад 27 ліпеня да 7 жніўня а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Фота на прэв’ю: Яўген Канаплёў, Юлія Лейдзік

 

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Працаўнік IT-кампаніі: я не веру ў лічбавы падлік галасоў

Пераможца «Славянскага базару»: пасля аўтазакаў на вуліцы нельга маўчаць

Мянчук: міліцыя натхняе людзей ісці на Плошчу

Чэмпіёнка свету: Уся сістэма не працуе, калі нельга дамагчыся справядлівасці

Лукашэнку пераможа «нябітае пакаленне» і штучны розум?

Не браць грэху на душу. Каталікі заклікаюць да сумленных выбараў

Лера Яскевіч: Моладзь паверыла, што мае голас

Бізнес дапамагае рэпрэсаваным. Нават сілавікам