З-за чаго чыноўнікі пішуць даносы на бізнесоўцаў?

Крымінальны аглядальнік Віктар Федаровіч кажа, што ўпраўленцы са старых кадраў у сённяшняй эканоміцы «не цягнуць, не ловяць фішку».

Паводле яго, «чыноўнікі не разумеюць бізнес-рашэнні. І ўзнікае думка: калі я не разумею, што робіць бізнесовец, можа быць, там нейкая крымінальная схема?» Таму яны адпаведна, як кажуць, і «сігналізуюць».

Так, згадвае журналіст, асуджаны інвестар «Мотавела» Аляксандр Мураўеў падчас судовага працэсу і заявіў, што на яго напісалі данос.

Федаровіч кажа, што «гэта, напэўна, была службовая запіска, дакладная на імя прэзідэнта пра сітуацыю на прадпрыемстве і пра тое, ува што яго ператварыў інвестар»

Што яшчэ было на сакрэтных пасяджэннях судовага працэсу над кіраўніком «Мотавела»? Ці ўцякаў Мураўёў з краіны перад арыштам? Што чакае затрыманага днямі яшчэ аднаго бізнесоўца Аляксандра Кныровіча, пра якога ўжо жорстка выказаўся кіраўнік дзяржавы?

Падрабязней – у «Размове Калінкінай».

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Таццяна Нядбай: «Беларускія кнігі цяпер размятаюць»

Вырасла рызыка ўваходу войскаў РБ ва Украіну

Навошта рэжым Лукашэнкі капіяваў пратэсты ў апазіцыі?

Беларусы збіраюць подпісы за ўваход у Еўразвяз

Як праваслаўныя ў свеце ставяцца да вайны?

За што Лукашэнка прадаў душу д’яблу?

Атрошчанкаў: «Шуневіч спрабаваў вярнуцца ў вялікую палітыку»

З 1 верасня школа ў Беларусі стане небяспечнай для мазгоў?