Цяпер нас у Беларусі няма і 10 млн грамадзянаў. Кіраўніцтва краіны хоча, каб нас стала ажно 15 мільёнаў. Але аднымі эканамічнымі заахвочваннямі тут не абысціся. У якім стане генафонд нацыі? «Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма праграмы – «Мужчынскае здароўе: без даведкі не падыходзь!».
Госць у студыі – лекар, уролаг-андролаг, Дзмітрый Хілімон.
- Як рэгулярна мужчыны правяраюць сваё мужчынскае здароўе і як часта трэба?
- Галоўныя праблемы, з якімі звяртаюцца мужчыны да лекараў? І як іх вырашыць?
- Як лекуецца імпатэнцыя і бясплоддзе ў мужчын?
- Як стаўленне мужчын да свайго здароўя адбіваецца на іх жанчынах? Распавядае геніколаг Дзмітрый Трафімчык.
- Адкуль бяруцца венерычныя хваробы і хто найчасцей бывае іх носьбітам?
- Чаму беларускія мужчыны баяцца лекараў?
- Як жанчыне ўгаварыць, якія аргументы прывесці, каб мужчына пайшоў да лекара?
- Якія бонусы жыццю і здароўе дае рэгулярны медычны клопат?
- Што дапаможа стаць бацькам здаровых дзяцей у сталым узросце?
- Як спорт можа нашкодзіць мужчынскаму здароўю? Распавядае трэнер і музыка Павел Аракелян.
А як з мужчынскім здароўем у вас ці ў вашых спадарожнікаў жыцця? Што на шкоду і што на карысць? Дзяліцеся з «Прыватам», бо «Прыват» – гэта, у прыватнасці, і пра вас.
Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.