ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Ірану

Кошты на чорнае золата абваліліся на ўзровень 2003 года ў першы ж дзень пасля аднаўлення экспарту іранскай нафты ў краіны Еўразвязу і ЗША. Аднак амаль адразу пасля адмены старых санкцыяў, Вашынґтон наклаў на Тэгеран новыя абмежаванні, падрабязней Усевалад ШлыкаўДа ўвядзення санкцыяў супраць Тэгерану, кожны пяты барэль іранскае нафты прадаваўся ў краінах Еўразвязу. Цяпер жа Іран спадзяецца падвоіць экспарт чорнага золата – да ўзроўню ў больш, як міліён барэляў у дзень. Аднак чакаць неадкладнага прыліву мільярдаў нафтадолараў у Іранскі бюджэт не варта, мяркуюць мясцовыя эксперты.ПРАФЕСАР УНІВЕРСІТЭТУ ТЭГЕРАНУ:”Я б назваў сітуацыю асцярожна аптымістычнай. Перад намі яшчэ доўгі шлях, бо ня ясна, што дакладна збіраюцца рабіць амерыканцы. Хаця, нават калі яны разарвуць пагадненне, гэта надалей будзе іхная страта, бо свет пабачыць, што Іран трымае сваё слова. І тады Вашынгтону будзе цяжка пераканаць свет вярнуць старыя санкцыі”.Міжнародныя назіральнікі пацвердзілі, што Тэгеран перабудаваў свой рэактар Arak, такім чынам, каб той не мог прадукаваць збройны плутоній. Гэта і было галоўнаю ўмовай адмены эканамічных і гандлёвых абмежаванняў з боку Еўразвязу і ЗША.БАРАК ОЎБАМА, ПРЭЗІДЭНТ ЗША:“Цяпер, пасля перагляду санкцыяў Іран атрымае доступ да грошай, што былі замарожаныя на замежных рахунках. І, што магчыма ёсьць найважнейшым – мы асягнулі гістарычны прагрэс шляхам дыпламатыі без развязання чарговай вайны на Блізкім Усходзе”.Бо акрамя прыбыткаў з продажы нафты, Тэгеран з часам атрымае доступ да замарожаных яшчэ з 1979 году, калі ў Іране перамагла Ісламская рэвалюцыя, грашовых  актываў і залатых запасаў. Таксама з сённяшняга дня Іран вяртаецца ў сістэму SWIFT – мясцовыя банкі могуць працаваць з замежнымі грашовымі валютнымі пераводамі. Ёсць і не эканамічныя наступствыВАЦІХ АЛЬ ХАШЫМІ, ПАЛІТЫЧНЫ АГЛЯДАЛЬНІК

“Адмена санкцыяў добра паўплывае і на рэгіянальную стабільнасць. Вяртанне Ірану на палітычную арэну свету мусіць паслабіць рэгіянальныя канфлікты, ды палепшыць узровень бяспекі ў Іраку. І хаця цяжка чакаць хуткіх зменаў – у доўгай перспектыве – гэта крок у бок стабілізацыі”

Стабілізацыі для Іраку, які разам з Расеяй, Іранам і сіламі Башара аль Асада каардынуе збройныя дзеянні ў рэгіёне. Але новая нафта на і без таго перапоўненым рынку не ўсім на карысць.НАУР АЛЬ ЗАУБІ, МЭНЭДЖЭР НА ДУБАЙСКІМ ФІНАНСАВЫМ РЫНКУ

“Існуе небяспека таго, што адмена санкцыяў толькі пагоршыць сітуацыю на нафтавым рынку і палітычную абстаноўку – ніхто не можа сказаць, як доўга будзе працягвацца Еменскі крызіс і краіны рэгіёну – перадусм Саўдаўская Аравія сутыкнуцца з дэфіцытам бюджэту. Гэтыя чыннікі даюць нагоду да панікі на рынку”

Іран і Саудаўская Аравія традыцыйна падтрымліваюць розныя бакі канфліктаў ў Сірыі, Лівіі і Емене. Цяпер жа з узмацненнем пазіцыяў Тэгерану, няспынныя войны могуць разгарэцца з новай сілай. Дый і з санкцыямі ня скончана – ў дзень адмены старых, Вашынгтон увёў новыя абмежаванні – ў адказ на выпрабаванні іранскіх балістычных ракет. Праўда гэтым разам – толькі супраць 11 фізічных і юрыдычных асобаў.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Два месяцы пратэстаў у Венесуэле. Прэзідэнт не збіраецца сыходзіць

Прэзідэнт Малдовы паляцеў у Маскву, каб загасіць дыпламатычны канфлікт

«Я ніколі не бачыў такога жудаснага выбуху». Тэракт у Кабуле

Дыктатар, наркадылер, шпіён ЦРУ. Памёр Мануэль Нар’ега

«Доналд Трамп ідзе не ў нагу з усім светам»

«Калі нехта кажа, што немцы кепскія, не трэба перакладаць літаральна». Трампа не разумеюць у Еўропе

Як Манчэстэр перажывае трагедыю з выбухам

У Вялікай Брытаніі ўвялі «крытычны» узровень тэрарыстычнай небяспекі