Зяленскі пойдзе шляхам Лукашэнкі?

Украіна мае новага прэзідэнта, а палітолагі і журналісты – новае заданне. Трэба асэнсаваць феномен Уладзіміра Зяленскага і зразумець нарэшце, як будзе ён выконваць ролю кіраўніка дзяржавы, ці стане паўнавартасным палітыкам.

У эфіры праграмы «Размова Калінкінай» палітычны аглядальнік і медыйны эксперт Паўлюк Быкоўскі зазначае, што сёння ўкраінцы яшчэ не вызначыліся з тым, каго выбралі на пасаду кіраўніка дзяржавы: персанажа тэлесерыялу, якога сыграў Уладзімір Зяленскі, ці чалавека з моцным палітычным патэнцыялам. Пры гэтым можна адназначна заяўляць, што каманда Зяленскага сапраўды ведае сваю справу і выглядала значна больш моцна, чымся каманда Пятра Парашэнкі.

«Тут спрацавала прыкладна тое самае, што і ў 1994 годзе на двубоі Кебіча і Лукашэнкі. Кебіч казаў, што існуюць праблемы з працаю заводаў, а Лукашэнка – «Я запушчу заводы». – «Як запусціш?». – «Я ведаю як». Не патрабавалася адказу, бо гэта было, хутчэй, шоу і людзі хацелі пачуць, што заводы будуць запушчаныя. Спадар Зяленскі рабіў нешта падобнае».

Глядзіце поўную версію праграмы «Размова Калінкінай» з палітычным аглядальнікам і медыйным экспертам Паўлюком Быкоўскім, прымеркаванай да інаўгурацыі новага прэзідэнта Украіны.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Таццяна Нядбай: «Беларускія кнігі цяпер размятаюць»

Вырасла рызыка ўваходу войскаў РБ ва Украіну

Навошта рэжым Лукашэнкі капіяваў пратэсты ў апазіцыі?

Беларусы збіраюць подпісы за ўваход у Еўразвяз

Як праваслаўныя ў свеце ставяцца да вайны?

За што Лукашэнка прадаў душу д’яблу?

Атрошчанкаў: «Шуневіч спрабаваў вярнуцца ў вялікую палітыку»

З 1 верасня школа ў Беларусі стане небяспечнай для мазгоў?