Медыі: Журналіста Панкаўца адхілілі ад працы пасля абвінавачванняў былой жонкі ў гвалце

Журналіст Зміцер Панкавец, абвінавачаны былой жонкай у хатнім гвалце, быў адхілены ад працы на час службовай праверкі. Пра гэта «Еўрарадыё» распавяла крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

Зміцер Панкавец. Фота: Zmicier Pankaviec / Facebook

Апошняя публікацыя на сайце радыё «Свабода», падпісаная прозвішчам Змітра Панкаўца, датуецца 8 сакавіка. Скандал з абвінавачаннямі здарыўся на наступны дзень.

«Страсенне мазгоў, сінякі, звешванне з балкона». Беларускага журналіста абвінавацілі ў гвалце

Былая жонка Панкаўца ў сваім Facebook апавяла пра хатні гвалт, з якім яна сутыкнулася. Ганна Клімовіч сцвярджае, што ейны партнёр збіваў яе, звешваў з балкона на чацвёртым паверсе, абражаў, пагражаў ёй і сваякам. Сам Панкавец заяўляе, што гэта «поўны паклёп і хлусня».

Фемактывістка Юлія Міцкевіч казала «Белсату», што працадаўца журналіста – радыё «Свабода» – мусіць адрэагаваць на сітуацыю.

Не кіраваў камісіяй у справе этыкі. БАЖ адрэагаваў на абвінавачванні журналіста ў хатнім гвалце

Якуб Хруст belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны