Святлана Ціханоўская папрасіла міністра замежных справаў Польшчы працягнуць выдачу візаў беларусам

Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінету сустрэліся з міністрам замежных справаў Польшчы Радославам Сікорскім. Падчас сустрэчы абмяркоўвалася сітуацыя беларусаў у Польшчы і далейшая супраца.

Святлана Ціханоўская і Радослаў Сікорскі. Фота: tsikhanouskaya / Telegram

Беларуская лідарка заклікала міністра працягваць выдаваць візы беларусам: як звычайныя, так і гуманітарныя. Ціханоўская адзначыла важнасць захавання мабільнасці беларусаў і прапанавала выдаваць візы не толькі ў Беларусі, але і ў польскіх консульствах у іншых краінах. Ціханоўская прыгадала сітуацыю ў Грузіі, дзе беларусы не могуць атрымаць ніякіх дакументаў.

«Жывяце ў бяспечнай краіне». Сям’і беларусаў, што ўцякла ў Грузію, адмовілі ў польскай гуманітарнай візе

Бакі дамовіліся запусціць міжведамасную працоўную групу, куды мусяць увайсці прадстаўнікі розных міністэрстваў і дзяржустановаў Польшчы. Гэтая група будзе вырашаць розныя пытанні, звязаныя з Беларуссю.

Святлана Ціханоўская папрасіла міністра падтрымаць беларускі бізнес у Польшчы, у прыватнасці, працягнуць праграму Poland Business Harbour, якая дазваляе ствараць умовы для працы беларускіх кампаніяў. Акрамя таго, лідарка заклікала міністра працягваць дапамогу незалежным беларускім медыям, якія працуюць у Польшчы і адыгрываюць важную ролю ў супрацьдзеянні прапагандзе.

Польшча выдала беларусам амаль 90 тысяч візаў «Poland Business Harbor». Але з’язджаюць не ўсе

Напрыканцы сустрэчы Святлана Ціханоўская ўзнагародзіла Радослава Сікорскага Крыжам добрасуседства.

Што Кабінет Ціханоўскай адказаў беларусам пра санкцыі, палітвязняў, легалізацыю і сілавы сцэнар

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны