Улады Беларусі прызналі інфармацыйную прадукцыю «Deutsche Welle» экстрэмісцкай

Інфармацыйная прадукцыя Telegram-каналу «DW Беларусь», а таксама ўсёй медыя-інфармацыйнай сеткі «Deutsche Welle» ў Беларусі назвалі «экстрэмісцкімі матэрыяламі», паведамляюць праваабаронцы.

«Deutsche Welle». Фота: Christian Wolf / Wikipedia

Суд Цэнтральнага раёну Менску прызнаў інфармацыйную прадукцыю ўсёй медыя-інфармацыйнай сеткі «Deutsche Welle», лагатып у выглядзе дзвюх літараў «D» і «W», а таксама Telegram-каналу «DW Беларусь», экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Сілавікі папярэджваюць, што за распаўсюд (рэпост) інфармацыі з гэтай крыніцы пагражае штраф ці адміністратыўны арышт.

У Расеі заблакавалі беларускае выданне Zerkalo.io

УВ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны