Пуцін паведаміў, што папрасіў Лукашэнку прыехаць, каб падвесці вынікі работы па фарміраванню Саюзнай дзяржавы за апошні час.
Гэта ўжо іх пятая сустрэча з пачатку года.
У паведамленні тэлеграм-каналу журналістаў «РИА Новости», прыбліжаных да Крамля, сцвярджалася, што першапачаткова Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка плануюць сустрэнецца адзін на адзін, без удзелу міністраў, і пасля гэтага раскажуць прэсе пра што дамовіліся. Але нічога падпісваць сёння не плануюць.
«Нам трэба з вамі зверыць гадзіннікі, кропку паставіць па некаторых пытаннях і даць магчымасць урадам у самы бліжэйшы час – па-мойму, заўтра нават яны збіраюцца ў Менску – фіналізаваць некаторыя з гэтых дамоўленасцяў», – прамовіў Уладзімір Пуцін на пачатку сустрэчы.
Самі 4-гадзінныя перамовы Лукашэнкі і Пуціна прайшлі ў фармаце рабочага абеду, пасля якога адбываецца прэс-канферэнцыя.
Асноўныя вынікі сумеснай сустрэчы:
Рашэнне аб увядзенні адзінай валюты пакуль адкладзена, заявіў Лукашэнка.
Далей прэм’ер-міністры дзвюх краін у Менску 10 верасня абмяркуюць праекты саюзных праграм.
Пад час сустрэчы каля расейскай амбасады ў Варшаве прайшла акцыя пратэсту супраць інтэграцыі Расеі і Беларусі.
Арганізатар акцыі – «Народная Грамада» Мікалая Статкевіча. Удзельнічаюць у ёй каля дзясятка чалавек.
АД, belsat.eu