У Баранавічах выявілі муміфікаваныя парэшткі чалавека

Працаўнік баранавіцкай гарадской жыллёва-эксплуатацыйнай службы ў адной з кватэраў нежылога дому выявіў парэшткі чалавека. Цела ўжо муміфікавалася, піша прэсавая служба Дзяржаўнага камітэту судовай экспертызы.

Нежылы дом, дзе выявілі парэшткі чалавека. Фота: Дзяржаўны камітэт судовай экспертызы / Тэлеграм

У кватэры нежылога дому ў Баранавічах працаўнік мясцовай ЖКГ знайшоў цела невядомага чалавека. Міліцыянты разам са спецыялістамі Дзяржаўнага камітэту судовых экспертызаў на месцы здарэння выявілі муміфікаваныя парэшткі чалавека.

Спецыялісты высветлілі, што памерлая асоба – жанчына, цела якой ужо ў стане муміфікацыі. Дакументаў, якія пацвердзілі б яе асобу, знойдзена не было.

Эксперты папярэдне заключылі, што цела праляжала да моманту выяўлення больш за 30 дзён і перайшло ў стан муміфікацыі.

На будоўлі комплексу «Менск Свет» загінуў рабочы. Гэта сёмая смерць за тры гады

Алена Аляксандрава belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны