Пад Кіевам забілі журналіста New York Times

Журналіст New York Times і рэжысёр-дакументаліст Брэнт Рэно загінуў ва Украіне, у Ірпіні, горадзе на паўночны захад ад Кіева.

Пасведчанне забітага ў Ірпіні журналіста Брэнта Рэно: FB Niebytow

«Куля трапіла ў галаву і выйшла праз вока», – распавёў відавочца.

Яшчэ двое журналістаў атрымалі раненні і былі шпіталізаваныя.

Пасля гэтай трагедыі журналістам забаранілі ўезд у Ірпінь. Гарадскі галава Ірпіню Аляксандр Маркушын зазначыў, што гэта дазволіць зберагчы жыццё і рэпарцёрам, і ўкраінскім салдатам, пазіцыі якіх часам трапляюць у кадр журналістаў.

Брэнт Рэно – дакументальны кінарэжысёр. Ён расказваў гуманістычныя гісторыі з гарачых кропак свету, пра войны ў Іраку і Афганістане, пра землятрусы і крызісы ўцекачоў па ўсім свеце.

У The New York Times заявілі, што апошні раз выданне супрацоўнічала з Рэно ў 2015-м.

7 сакавіка падчас баёў з расейскімі захопнікамі пад Мікалаевам загінуў журналіст з Львоўскай вобласці Віктар Дудар. У першы ж дзень вайны, 24 лютага, Віктар пайшоў у ваенкамат, бо хацеў абараняць Украіну ў складзе Узброеных сілаў.

Львоўскі журналіст Віктар Дудар быў забіты на фронце

МГМ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны