У Беларусь прыбылі яшчэ два эшалоны з расейскай тэхнікай

Тэлеграм-канал беларускіх чыгуначнікаў «belzhd_live» паведамляе, што 11 і 12 студзеня ў Слонім прыбылі вайсковыя эшалоны з расейскай тэхнікай і вайскоўцамі.

Абодва эшалоны накіроўвалі ў Беларусь са станцыі Кантэміраўка (Варонежская вобласць). Першы эшалон складаўся з аднаго пасажырскага вагону (каля 50 жаўнераў) і 42 вагонаў-платформаў з колавай вайсковай тэхнікай. У другім эшалоне было тры пасажырскіх вагона (каля 150 жаўнераў) і 49 вагонаў-платформаў з колавай і гусенічнай вайсковай тэхнікай.

Паводле звестак маніторынгавага праекту «Беларускі Гаюн», у першым эшалоне было 4 бензавоза, 2 БТРа, 6 грузавікоў, прычэп, аўтакран і адзін УАЗ. На некаторых машынах быў знак «Z».

Агулам у двух эшалонах, паводле падлікаў праекту «Беларускі Гаюн», была мінімум 91 адзінка вайсковай тэхнікі.

Чаму расейскія вайскоўцы ездзяць паміж Беларуссю і РФ?

Глеб Нержын belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны