Топ здымкаў, як працуюць службовыя сабакі. Паглядзіце, ці ўсе пароды вам вядомыя
2022.07.30 11:30
Жывёліны ратуюць людзей нароўні з людзьмі, а часам і ў сітуацыях, дзе нават чалавек бяссільны. Спецыяльна навучаныя сабакі працуюць у пажарнай і памежнай службах, паліцыі. Іхнае заданне – шукаць людзей, небяспечныя прадметы і дапамагаць абясшкоджваць правапарушальнікаў. Некаторыя нават служаць у войску. «Белсат» сабраў для вас здымкі сабакаў, якія рызыкуюць сваім жыццём, каб ратаваць людзей.
Пажарнікі ды іхныя сабакі на пасмяротнай цырымоніі ўшанавання памяці Фокса, сабакі – сябра чальца ратавальнага патруля ў Гватэмале. Фокс, 3-гадовы бордэр-колі, быў чальцом ратавальнага патруля муніцыпальнай пажарнай службы і браў удзел у ратаванні людзей, якія трапілі пад апоўзні. Сабака загінуў пасля таго, як на яго наехаў матацыкліст, які ўварваўся ў раён, дзе Фокс рыхтаваўся да міжнароднай сертыфікацыі. Гватэмала, Гватэмала. Фота: Johan Ordonez / AFP / East NewsРатавальнік і спецыяльна навучаны сабака абследуюць памяшканні цагельні, дзе пасля расейскай акупацыі засталося шмат боепрыпасаў ды іншых выбуховых прадметаў. Трасцянец, Украіна. Фота: Bahmut Pavlo / Ukrinform / Abaca / Abaca Press / ForumМіхайла Ільін, кіраўнік групы піратэхнічных працаў і падводнага размініравання, трымае свайго сабаку-сапёра на мянушку Патрон. Чарнігаўская вобласць, Украіна. Фота: Алесь Усцінаў / БелсатАфіцэр муніцыпальнай паліцыі Мадрыду з паліцэйскім сабакам бяруць удзел у вучэннях у нацыянальнай школе грамадзянскай абароны ў Мадрыдзе, Іспанія. Фота: Eduardo Parra / Zuma Press / ForumАфіцэр паліцыі Капітолію ЗША і ягоны сабака спускаюцца па лесвіцы. Вашынгтон, ЗША. Фота: Jacquelyn Martin / AP Photo / East NewsЧальцы Дэпартаменту паліцыі Нью-Ёрку з паліцэйскімі сабакамі прысутнічаюць на пахавальнай цырымоніі ў гонар афіцэра паліцыі, забітага пры выкананні службовых абавязкаў. Нью-Ёрк, ЗША. Фота: David Dee Delgado / Reuters / ForumПошукава-ратавальная каманда працуе з сабакамі-шукальнікамі, каб выцягнуць загінулых з ракі пасля залеваў, якія выклікалі паводку каля Дурбану, Паўднёвая Афрыка. Фота: Rogan Ward / Reuters / ForumРатавальнік гарадскога пошукава-ратавальнага аддзелу працуе з сабакам-шукальнікам. Олдэнзаал, Нідэрланды. Фота: Vincent Jannink / ANP / Sipa USA / East NewsСупрацоўнік Іракскай контртэрарыстычнай службы з сабакам бяруць удзел у тактычных вучэннях у Багдадзе, Ірак. Фота: Thaler Al-Sudani / Reuters / ForumСудмедэксперт пажарнай брыгады з сабакам-выведнікам на месцы здарэння на захадзе Лондану, Вялікая Брытанія. Фота: James Manning / Press Association / East NewsСяржант і ейны сабака-ратавальнік выпраўляюцца шукаць ахвяраў ад залеваў, што выклікалі паводку на рацэ каля Дурбану, Паўднёвая Афрыка. Фота: Rogan Ward / Reuters / ForumСалдат з сабакам падчас вучэнняў «Імклівы арол» для эвакуацыі ўцекачоў у аэрапорце Барту, Нямеччына. Фота: Michele Tantussi / Reuters / Forum