Раніцай 20 ліпеня адбыўся ператрус па адрасе, дзе прапісаны старшыня руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч. Пра гэта ён сам паведаміў у Facebook.
Паводле палітыка, пяцёра невядомых звезлі з сабой ягоную былую жонку Стасю Губарэвіч.
«У нас удома быў ператрус. Маму забралі некуды», – паведаміла дачка Агата Губарэвіч.
Нагадаем, што Міністэрства юстыцыі патрабуе спыніць дзейнасць руху «За свабоду». На мінулым тыдні ў офісе руху і ўдома ў намесніка старшыні руху Віктара Янчурэвіча прайшлі ператрусы. У рэгіёнах затрыманыя праваабаронцы і сябры арганізацыі Віктар Сазонаў і Алег Мацкевіч.
Раней па месцы прапіскі старшыні руху прыходзілі сілавікі, але тады ўдома была толькі дачка.
МГ belsat.eu