«Беларусь асуджае гэты крок». Ціханоўская пракаментавала прызнанне Расеяй «ЛНР» і «ДНР»

Святлана Ціханоўская асудзіла рашэнне Расеі прызнаць незалежнасць самаабвешчаных на тэрыторыі Украіны «ДНР» і «ЛНР».

«Тэрытарыяльная цэласнасць з’яўляецца краевугольным каменем дзяржаўнага суверэнітэту. Яе абуральнае і неаднаразовае парушэнне Расеяй супраць Украіны азначае працяг пагрозы рэгіянальнай бяспекі і рост нестабільнасці ў Еўропе. Беларусь асуджае гэты крок», – напісала Ціханоўская ў сваім Twitter.

Лукашэнка заявіў, што можа прызнаць ЛНР і ДНР

Дзейны ўлады Беларусі пакуль ніяк не пракаментавалі дзеянні Крамля адносна Украіны. Але 17 лютага Аляксандр Лукашэнка заявіў, што рашэнне пытання аб прызнанні «рэспублік» будзе сумесным з РФ і ўзаемавыгадным.

«Мы дамовімся з Пуціным, як нам зрабіць, каб было лепш для Расеі і для Беларусі. Але гэта будзе сумеснае рашэнне», – сказаў ён.

На гэты момант «ЛНР» і «ДНР» прызналі іншыя сатэліты Крамля – Сірыя, Нікарагуа, Куба, Венесуэла, непрызнаныя Абхазія і Паўднёвая Асеція, а таксама еменскія хусіты.

ЗША і Вялікая Брытанія ўводзяць санкцыі за прызнанне «ЛНР» і «ДНР»

ПС belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны