Галоўнае за дзень: Канфлікт вакол Данбасу разгараецца, у Беларусі распачалося датэрміновае галасаванне

«Белсат» падводзіць вынікі 22 лютага – чарговага дня супрацьстаяння ўладаў і беларусаў.

Краіны Захаду ўвялі санкцыі супраць Расеі

ЗША, Вялікая Брытанія і краіны Еўразвязу ўвялі санкцыі супраць кіраўніцтва Расеі і бізнесоўцаў, набліжаных да Крамля.

ЗША і Вялікая Брытанія ўводзяць санкцыі за прызнанне «ЛНР» і «ДНР»

Еўразвяз увёў санкцыі супраць Расеі

Украіна не прызнае рашэнне Расеі аб прызнанні так званых ЛНР і ДНР

«Мы нікому і нічога не аддамо». Зяленскі выступіў са зваротам да ўкраінцаў

Украіна можа разарваць дыпламатычныя стасункі з Расеяй

Вярхоўная Рада Украіны накіруе прэзідэнту пастанову аб закрыцці межаў з Беларуссю

Крэмль працягвае эскалацыю канфлікту

Уладзімір Пуцін заявіў пра прызнанне так званых ДНР і ЛНР у межах Данецкай і Луганскай абласцей Украіны.

Пуцін агучыў межы так званых ЛНР і ДНР

Беларусь пакуль стрымана адрэагавала на прызнанне Расеяй «ЛДНР»

Міністэрства замежных справаў Беларусі заявіла, што такі крок Крамля «мае не толькі палітычнае, але і сур’ёзнае чалавечае, гуманітарнае вымярэнне».

МЗС Беларусі адрэагавала на прызнанне Расеяй «ЛНР» і «ДНР»

Ціханоўская выступіла з асуджэннем

Святлана Ціханоўская асудзіла рашэнне Расеі прызнаць незалежнасць самаабвешчаных на тэрыторыі Украіны «ДНР» і «ЛНР».

«Беларусь асуджае гэты крок». Ціханоўская пракаментавала прызнанне Расеяй «ЛНР» і «ДНР»

СК распачаў крымінальную справу за СМСкі пра «рэферэндум»

Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу за «спробу зрыву рэферэндуму шляхам рассылання СМС з ілжывай інфармацыяй».

СК пачаў крымінальную справу за СМСкі пра «рэферэндум»

Мінуў першы дзень датэрміновага галасавання

У Беларусі стартавала датэрміновае галасаванне на так званым рэферэндуме. І ўжо ў першы дзень галасавання яўка грамадзянаў склала 6,19 %, паведамляе ЦВК.

У першы дзень датэрміновага галасавання прагаласавалі 6,19 %

 

СЛ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны