Следчыя распачалі крымінальную справу па факце хлуслівага паведамлення пра мініраванне школаў у Менску

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце загадзя хлуслівага паведамлення аб небяспецы (ч. 1 арт. 340 Крымінальнага кодэксу). Ранішняя інфармацыя пра мініраванне чатырох школаў у Менску аказалася непраўдзівай.

Невядомыя ранкам распаўсюдзілі інфармацыю пра мініраванне чатырох школаў у Менску. У выніку з будынкаў эвакуявалі больш за тры тысячы вучняў і працаўнікоў школаў. Сапёрныя групы зладзілі правяранне, але выбуховых прыладаў не выявілі. Следчыя распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 340 КК («Загадзя хлуслівыя паведамленні аб небяспецы»).

Міліцыя праверыла інфармацыю пра «мініраванне» вакзалу, метро, самалёту і гандлёвых цэнтраў

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны