У Крэўскім замку знайшлі старажытны тунэль са сходамі 14 стагоддзя

У Крэве на паўночным захадзе краіны працягваюць рэстаўрацыю Крэўскага замку. Днямі там, у Малой вежы, знайшлі старажытны тунэль сходаў. Пра гэта паведамляе «Рэгіянальная газета».

Старажытны тунэль са сходамі 14 стагоддзя ў Крэўскім замку. Фота: Алег Дзярновіч

«Гэта вельмі рэдкая знаходка, бо многія канструкцыйныя элементы былі панішчаныя ў замку войнамі, найперш Першай сусветнай», – кажа навуковец Алег Дзярновіч.

На прыступках нават маюцца адбіткі драўляных бэлек, якія ляжалі на цэгле, змацаванай вапнавай рошчынай.

Навуковец адзначае, што падобны тунэль, але відаць, трохі большы меўся і ў Княскай вежы. Таму новая знаходка мае і вельмі практычны сэнс – дапаможа рэстаўратарам пры складанні праекту рэканструкцыі Крэўскага данжона.

На тэрыторыі Крэўскага замка працуюць рэканструктары. 18 ліпеня 2021 года. Фота: Белсат

Здымкі летняга Менску

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны