Пачалі ліквідацыю Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы

«Зачыстка» няўрадавых арганізацыяў працягваецца. У спісе на ліквідацыю ўжо больш за паўсотні ўстановаў.

«Школа адукатараў». Менск, Беларусь, 2011 год. Фота: adukatar.net

29 ліпеня Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы паведаміла, што адносна яе распачалі працэдуру прымусовай ліквідацыі. Пра прычыны асацыяцыя не піша.

Ліквідуюць – і што далей? Чаго чакаць няўрадавым арганізацыям і беларусам

Асацыяцыя зарэгістраваная 10 гадоў таму, яе чальцы ладзяць розныя праекты ў дадатковай і нефармальнай адукацыі, прасоўваюць канцэпцыю грамадзянскай адукацыі, распрацоўваюць праграмы падрыхтоўкі менеджараў і трэнераў нефармальнай адукацыі, ладзяць «Школу адукатараў» і фестывалі нефармальнай адукацыі (апошнія ладзяць з 2006 года). Асацыяцыя таксама выдае часопіс «Адукар».

У асацыяцыю ўваходзяць гомельскія «Сацыяльныя праекты», гарадзенскі «Трэці сектар», віцебская «Хрысціянская садружнасць дарослых і маладых», міжнародная «Адукацыя без межаў», «Цэнтр прававой трансфармацыі», «Экадом» і іншыя.

АА belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны