Мастак Дэ Лёс разам з belsat.eu сочыць за галоўнымі падзеямі ў Беларусі і адлюстроўвае іх у карыкатурах.
21 ліпеня Лукашэнка падпісаў Закон аб змене Крымінальна-працэсуальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае з’яўленне ў Беларусі завочнага следства і суда над абвінавачванымі, калі тыя застаюцца па-за межамі Беларусі.
Завочныя крымінальныя справы, перадусім у дачыненні палітычных актывістаў, якія жывуць за межамі краіны, дазволяць уладам Беларусі выносіць прысуды, а таксама канфіскоўваць маёмасць у краіне.
Аляксандр Лукашэнка загадаў начальніку Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету паставіць усіх леснікоў «пад ружжо».
Валер Цапкала агучыў прапанову выкупляць беларускіх палітычных вязняў.
У нейкім сэнсе такая практыка ўжо існуе, згадвае палітолаг Павел Усаў. Да прыкладу, бацькі Софʼі Сапегі вымушаныя былі заплаціць кампенсацыю (выкуп) дзяржаве памерам 146 тысячаў рублёў, каля 60 тысяч еўраў. У 2021 годзе родныя затрыманых працаўнікоў «Прэс-клубу» пералічылі на рахунак да 110 тысячаў рублёў (42,6 тысячы долараў) у якасці пагашэння нібыта нанесенай шкоды.
З 1 жніўня вырастуць дапамога на дзяцей і працоўныя пенсіі.
Мінулы раз пенсіі павышаліся сёлета ў сакавіку на 6,3 %. У жніўні на выплату пенсіяў вылучаць 1,4 мільярда рублёў, з якіх 122 мільёны – дадатковыя выдаткі ў сувязі з падвышэннем.
Краіны Еўразвязу шукаюць розныя шляхі эканоміі энергіі, перадусім праз санкцыі супраць Расеі. І пакуль Нямеччына прыглушае вулічныя ліхтары і закрывае басейны, каб ашчаджаць энергію, грэкі запрашаюць немцаў да сябе на зіму – адпачыць у цеплыні.
Пры гэтым, калі Расея перакрые адзін газаправод і пакіне дзейнымі іншыя, адна краіна-пакупнік можа і перапрадаць свой газ краіне, што недаатрымала газ.
Малюнкі Дэ Лёс belsat.eu