Украінская выведка лічыць пагрозу вагнэраўцаў з Беларусі нерэальнай

Кіраўнік украінскай ваеннай разведкі ў каментары для ТСН запэўніў, што вагнэраўцы ў Беларусі не ўяўляюць асаблівай небяспекі для Сілаў абароны Украіны.

Кірыл Буданаў. Фота: pravda.com.ua

Пагрозу з Беларусі Кірыл Буданаў назваў нерэальнай і запэўніў, што размяшчэнне вагнэраўцаў на тэрыторыі нашай краіны зусім не палохае Сілу абароны Украіны.

Адносна ўзмацнення рэзерваў расейскіх акупацыйных войскаў, ён заявіў, што колькаснага павелічэння варожых сіл не назіраецца.

«Іх колькі было, столькі і ёсць. Але пастаянная мабілізацыя дае магчымасць пастаянна папаўняць панесеныя імі страты», – растлумачыў Буданаў.

У Беларусь прыбыла 13-я калона ПВК Вагнэра

28 ліпеня ў Беларусь прыбыла чарговая калона ПВК Вагнэра. У ёй было сама мала 80 адзінак тэхнікі: бронеаўтамабілі «Шчука» («Чэкан»), бензавозы, ПАЗ, аўтобусы, КамАЗы тэнтаваныя і бартавыя, фуры і Уралы, пікапы і легкавыя аўто, некалькі тралаў, грузавік з маніпулятарам і буханкі.

Гэта была ўжо 13-я калона вагнэраўцаў, што прыбыла ў Беларусь.

Якуб Хруст belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны