Пяты пакет санкцыяў ЕЗ на падыходзе, новыя палітвязні. Галоўнае за 30 лістапада

477 дзён працягваецца палітычны крызіс у Беларусі. Грамадства патрабуе новых выбараў, адстаўкі Лукашэнкі, пакаранне вінаватых у фальсіфікацыях і гвалце. Улады ў сваю чаргу працягваюць тэрор супраць грамадзянаў краіны. Як мінуў дзень – у аглядзе «Белсату».

1 снежня прымуць пяты пакет санкцыяў

Пяты пакет санкцыяў Еўразвязу супраць уладаў Беларусі ўхваляць 1 снежня, абмежаванні пачнуць дзейнічаць з дня публікацыі, паведамляе радыё «Свабода». У санкцыйны спіс уключылі 17 чыноўнікаў і 11 арганізацыяў.

Стала вядома, каго ўключылі ў пяты пакет санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі

Ірыну Слаўнікаву прызналі палітзняволенай

Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі Ірыну Слаўнікаву палітзняволенай і патрабуюць яе вызвалення.

Журналістка Ірына Слаўнікава і яе муж Аляксандр Лойка. Фота: Аляксандр Лойка / Facebook

Журналістку Ірыну Слаўнікаву прызналі палітзняволенай

Блогерку Вольгу Такарчук будуць судзіць

Матэрыялы крымінальнай справы палітзняволенай маці дваіх дзяцей Вольгі Такарчук перададзеныя ў пракуратуру для далейшага накіравання ў суд.

Завершылася следства ў справе блогеркі Вольгі Такарчук

Лукашэнка прызнаў Крым расейскім і распавёў пра ядравую зброю

У інтэрв’ю Дзмітрыю Кісялёву Аляксандр Лукашэнка на пытанне пра магчымае размяшчэнне ў Польшчы ядравай зброі заявіў, што ў адказ папросіць Пуціна таксама вярнуць у Беларусь ядравую зброю, піша БелТА.

Лукашэнка заявіў, што прапануе Пуціну вярнуць у Беларусь ядравую зброю

Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Кісялёў. Фота: president.gov.by

Таксама Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Крым пасля рэферэндуму зʼяўляецца расейскім дэ-факта і дэ-юрэ, піша прэсавая служба Лукашэнкі.

Лукашэнка назваў Крым расейскім дэ-факта і дэ-юрэ

У Чэхіі затрымалі кіраўніка беларускага футболу

Мараўска-Сілезская паліцыя Чэхіі затрымала старшыню Беларускай асацыяцыі футболу Уладзіміра Базанава, паведамляе выданне denikn.cz. Беларускага чыноўніка дэпартуюць з краіны.

У Чэхіі затрымалі кіраўніка беларускага футболу

Кіберпартызанаў прызналі тэрарыстычнай арганізацыяй

Вярхоўны Суд прызнаў тэрарыстычнай нефармальную арганізацыю «Супраціў» і ініцыятывы «Кибер-Партизаны», «Дружины Народной Самообороны – ДНС», «Буслы ляцяць», паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

Кіберпартызанаў прызналі тэрарыстычнай арганізацыяй

 

Польшча адмовілася выдаваць беларуса

У Польшчы суд пастанавіў не выдаваць Беларусі Макарыя Малахоўскага, экстрадыцыі якога патрабаваў афіцыйны Менск.

Польшча не выдала беларуса, які ўцёк з краіны праз пераслед

 

АЯ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны