Былы міліцыянт напісаў у амбасаду Аўстрыі ліст наконт выраку экс-уласніку «Мотавела»

Былы міліцыянт з Горадні Міхаіл Куцко падчас вывучэння судовага вырака вядомага бізнесоўца Аляксандра Мураўёва выявіў шэраг супярэчнасцяў. Свае высновы ён выклаў у лісце амбасадзе Аўстрыі.

У 2016 годзе працэс над буйным бізнесоўцам і экс-уладальнікам Менскага мотавелазаводу стаўся гучнай падзеяй. Аляксандру Мураўёву, галоўнаму абвінавачанаму па справе, інкрымінавалі махлярства (ч.4 арт. 209), раскраданне (ч.4 арт. 210), ухіленне ад выплаты падаткаў (ч. 2 арт. 243). Паводле прысуду Мураўёў атрымаў 11 гадоў пазбаўлення волі ды канфіскацыю маёмасці, у тым ліку – акцыяў «Мотавела».

Міхаіл Куцко, былы міліцыянт з Горадні, пра якога

Куцко ў сувязі з гэтым напісаў ліст у аўстрыйскую амбасаду, таму што «Мотавела» належала зарэгістраванай у Аўстрыі кампаніі «ATEC Trading GmbH», уласнікам якой і быў Мураўёў.

Напрыклад, Куцко звяртае ўвагу на тое, што паводле аднаго з эпізодаў Аляксандр Мураўёў 2 красавіка 2013 года ў Менску перадаў свайму брату рэквізіты, найменні, пячаткі, а таксама доступ да разліковых рахункаў «ATEC Trading GmbH». Але ў той момант бізнесовец знаходзіўся ў Дубаі і таму не мог нічога перадаваць брату ў сталіцы Беларусі, адзначаецца ў лісце. Былы міліцыянт таксама звяртае ўвагу на шэраг іншых недарэчнасцяў у справе бізнесоўца.

Куцко ў сваім лісце піша, што ўсе гэтыя факты мусяць паспрыяць таму, каб аўстрыйскі бок заклікаў беларускія ўлады ліквідаваць усе супярэчлівасці ў справе «аўстрыйскага інвестара Мураўёва».

ІІ belsat.eu

Падрабязнасці справы экс-уласніка «Мотавела»: Мураўёў адначасна быў у Менску і ў Абу-Дабі?

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны